Читать «Байкі барда Бідля» онлайн - страница 12

Джаан Роўлінг

У тую ж ноч адзін чараўнік пракраўся да старэйшага брата, які ляжаў у сваім ложку і храпеў, наскрозь прасякнуты выпітым віном. Злодзей узяў палачку, і заадно перарэзаў старэйшаму брату горла.

Так Смерць забрала першага брата.

Тым часам другі брат вярнуўся да сваёй роднай хаты, у якой жыў у адзіноце. Узяў ён Камень, што мог вяртаць мёртвых, і тры разы павярнуў  яго ў руцэ. Да яго здзіўлення і захаплення, адразу перад ім з’явілася дзяўчына, на якой ён марыў ажаніцца, але тая памерла вельмі маладой.

Але яна была сумная і халодная, быццам бы была аддзеленая ад яго нябачнай завесай. Хоць яна і вярнулася ў мір жывых, не было ёй тут месца, і пакутавала ад гэтага. Урэшце рэшт, другі брат, ашалеўшы ад безнадзейнай нуды, забіў сябе, каб толькі быць разам з каханай.

Так Смерць забрала да сябе другога брата.

Трэцяга брата шукала Смерць шмат гадоў, ды так у яе гэта не атрымалася. А калі малодшы брат дасягнуў глыбокай старасці, ён сам зняў Плашч-Нябачнік і аддаў яго свайму сыну. Сустрэў ён Смерць як даўняга сябра і ахвотна рушыў услед за ёю, і як раўныя ушлі яны з гэтага свету.