Читать ««...Міласці Вашай просім»» онлайн - страница 272
Аляксандр Гужалоўскі
86
Лысенка Трафім Дзянісавіч (1898–1976) — савецкі біёлаг і аграном, акадэмік АН СССР, Герой Сацыялістычнай Працы, кавалер васьми ордэнаў Леніна, тройчы лаурэат Сталінскай прэміі, прэзідэнт Усесаюзнай акадэміі сельскагаспадарчых навук. Аўтар тэорыі стадыйнага развіцця раслін, высунуў канцэпцыю спадчыннасці, зменлівасці і відаўтварэння — мічурынскі напрамак у біялогіі. Найбольш вядомы сваім супрацьстаяннем з «вейсманістамі».
87
Перасяленне жыхароў БССР у іншыя часткі СССР у пасляваенны час праводзілася адпаведна дзяржаўнаму плану асваення аддаленых і малазямельных рэгіёнаў краіны.
88
Суслаў Міхаіл Андрэевіч (1902–1982) — савецкі партыйны дзеяч, у 1951 г. займаў пасаду сакратара ЦК ВКП(б).
89
Ціміразеў Клімент Аркадзевіч (1843–1920) — рускі батанік-фізіёлаг, прафесар Пятроўскай сельскагаспадарчай акадэміі ў Маскве, першы ў Расіі правёў вопыты з культурай раслін у штучных глебах. Галоўнай заслугай К.А. Ціміразева з’яўляецца распрацоўка праблемы фотасінтэзу раслін.
90
16 жніўня 1945 г. з Высокаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў склад Польшчы былі перададзены чытыры сельсаветы, у т. л. Такарскі. У маі 1948 г. вернуты ў склад БССР.
91
Мікалайчык Станіслаў (1901–1966) — польскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, у 1930-35 гг. з’яўляўся дэпутатам Сейма ад сялянскай партыі Странніцтво людовэ. У 1940-43 гг. — віцэ-прэм’ер, у 1943-44 гг. прэм’ер польскага эмігранцкага ўрада ў Лондане. З 1945 г. уваходзіў у склад часовага ўрада ПНР, з 1947 г. знаходзіўся ў эміграцыі, дзе ўзначаліў Польскі нацыянальна-дэмакратычны камітэт.
92
Андэрс Станіслаў (1892–1970) — польскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, удзельнік І сусветнай вайны, скончыў Пецярбургскую ваенную акадэмію, Парыжскую школу вярхоўнага камандавання. У 1939-41 гг. знаходзіўся ў савецкім палоне, узначаліў ваеннае фарміраванне, створанае ў СССР з польскіх ваеннапалонных, якое актыўна ўдзельнічала ў баях з нямецкай арміяй на баку саюзнікаў. У 1945 г. з’яўляўся в. а. Вярхоўнага Галоўнакамандуючага ўзброеных сіл Польшчы, пасля непрызнання ўрада народнага адзінства ў Варшаве ў 1946 г. быў пазбаўлены польскага грамадзянства. Член Савета трох — кіруючага органа польскай эміграцыі.
93
Апанскі Іосіф Казіміравіч (1897–1927) — савецкі дзяржаўны дзеяч, нардзіўся ў в. Сталярышкі Анікшчайскага раёна (цяперашняя Літоўская Рэспубліка). У грамадзянскую вайну знаходзіўся на падпольнай партыйнай рабоце ў Літве і Беларусі, у 1919 г. — член Віленскага гаркома КП(б)ЛіБ, рэўтрыбунала, старшыня Мазырскага павятовага рэўкома. З 1920 г. з’яўляўся намеснікам начальніка асобага аддзела 16-й арміі, якая размяшчалася на Беларусі, у 1922-24 гг. займаў кіруючыя пасады ў Надзвычайнай камісіі, Аб’яднанага дзяржаўнага палітупраўлення, памежных органах. З 1924 г. — намеснік паўнамоцнага прадстаўніка АДПУ па Беларускай вайсковай акрузе і адначасова з 1926 г. — начальнік Беларускага аддзялення Галоўнага мытнага ўпраўлення СССР. Адзін з арганізатараў ліквідацыі эсэраўскага падполля на Беларусі, сістэмы палітычнага нагляду ў рэспубліцы.