Читать «П"яўка» онлайн - страница 190
Юры Станкевіч
Мойра нешта сказала мне, але голас яе так саслаб, што з-за шуму рухавіка я не распазнаў слоў.
“Не пакідай сваёй мары, Берташ”, — пачуў я, калі нахіліўся да яе шчакі.
“Як скажаш, Мойра”, — вымавіў я ў адказ, выціскаючы з матора ўсё, што было магчыма.
Яна зноў пачала гаварыць, я нахіліўся і разабраў: “У мяне ў жываце быццам жалезны прэнт. Затое, я не стану для цябе “п’яўкай”, праўда? — І да-лей раптам у яе вырвалася: “Я-не-ха-чу-па-мі-раць”.
Праз некалькі хвілін яна ўжо не дыхала і цела яе пачало спаўзаць долу. Я спыніўся, з’ехаўшы на абочыну, і калі памацаў ёй пульс, то ўпэўніўся, што яна памёрла.
У багажніку свайго пазадарожніка я знайшоў рыдлёўку і к вечару пахаваў жанчыну ў падыход-зячым месцы, памеціўшы яго на мапе. Магілу я заваліў на ўсялякі выпадак невялікімі валунамі.
empty* * *empty
Праз Сеціва я з выгодай пазбавіўся ад доказу і неблага на гэтым зарабіў, хоць грошы ўжо зусім не цікавілі мяне. Як і калісьці марыў, я пасяліўся на беразе невялікага натуральнага возера, у якое ўпадала і адкуль выцякала адна і тая ж, парадкам забруджаная, рэчка. Нейкі час я жыў адзін, але праз тыдні два да мяне прыбілася маладая адзінокая негрыцянка, якая пачала прыглядаць за невялічкім, кволым дамком, які я купіў, і ўвогуле весці гаспадарку: урэшце, я не пярэчыў. Зрэдку я бачыў над возерам птушак, а ля берага, у глыбіні іншым разам і рыбін. Некалькіх я нават злавіў, толькі ўсе яны аказаліся піраньямі.
Неяк сужыцелька, якая прыводзіла ў парадак маю вопратку, знайшла ў кішэні забытую пакаме-чаную паперку. Я асцярожна разгарнуў яе, пазнаў налепку, якую ў апошні дзень перад уцёкамі адарваў са сцяны ў Паселішчы, і прачытаў: