Читать «П"яўка» онлайн - страница 192
Юры Станкевіч
Захаваўся запіс на дыктафоне штучніка, які ў скарочаным выглядзе агучваў наступнае: Пасля таго, як доказ Акта тварэння і нашага наступнага існавання ў Вялікай Сімуляцыі, якая носіць назву Сусвет, быў агучаны ў Храме, паселішча трапіла пад блакіроўку. Ніводны чалавек адгэтуль больш не перасякаў мяжы, аточанай узброе-
нымі жаўнерамі, не завозіліся прадукты харчавання і вада, у сувязі з чым праз нейкі час наступіў галадамор, і адразу пачаў імкліва раз-бурацца платонаўскі свет, абудзіўшы жорсткасць, подласць, хцівасць, нянавісць. Абрынулася апошняе, што трымалася за рамкамі элементарнага выжывання, распаліся нешматлікія семь’і, а кожны, хто ўхітраўся здабыць якую-небудзь ежу, спяшаўся з’есці яе, каб не перахапілі сваякі. Маладыя пры-
звычаіліся адбіраць яе ў старых і нямоглых, дзяцей пачалі кідаць на волю лёсу, але неўзабаве яны пачалі ўвогуле знікаць, бо антрапафагія ўсплыла сярод многіх і стала культам, як у даўніну. І тады адна палавіна паселішча стала выядаць другую.
empty* * *empty
Нягледзячы на свае адносна надзейныя дакументы, ціхае і непрыкметнае існаванне, я не сумняваўся, што гэта не надоўга і што з часам буду непазбежна вылічаны і зноў скіраваны ў ссылку альбо ў лагер, а таму пасля таго, як пастаўлю ў рукапісы апошнюю кропку, хутчэй за ўсё зноў з’еду і адсюль, з Мегаполіса, у якое-небудзь паселішча, можа, нават і назад, у Эдэм, дзе зноў завядуцца ахвяры чарговай утопіі, будуць сеяць і саджаць, за імі непазбежна з’явяцца “палітрукі”, прыхадні і крывасмокі, а ў бараках, заселеных мікрацэфаламі, загрукочуць барабаны, і дзе, пэўна, дагэтуль застаецца Храм — Месца для агучвання Ісціны.
Літаратурна-мастацкае выданне
Юры Станкевіч П’ЯЎКА
Раман
Адказны за выпуск Зміцер Вішнёў.
Дызайн Наста Ганакова.
Вёрстка Наста Ганакова.
Карэктар Марыя Гілевіч.
У аўтарскай рэдакцыі
Падпісана да друку 23.09.2010. Фармат 84 х 108 1/32. Папера афсетная. Гарнітура “….”. Ум. друк. арк…. Ул.выд. арк. …
Наклад 300 асоб. Замова
Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства “Галіяфы”.
ЛИ № 02330/0150300 ад 08.04.2008 г.
Вул. Брылеўская, 11-44, 220039, г. Мінск.
E
Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Каўчэг».
ЛИ № 02330/0548599 ад 09.07.2009
Пр. Незалежнасці, 68-19, 220072, г. Мінск.
т/факс: (017) 284-04-33
Станкевіч, Ю. В.
П’яўка: раман. / Юры Станкевіч — Мінск: Галіяфы, 2010. — 282 с. — (Другі фронт мастацтваў).
ISBN 978-985-6906-40-7
Вострасюжетны раман-папярэджанне Юры Станкевіча створаны ў жанры антыутопіі — абсалютна новай з’явы ў сучаснай беларускай літаратуры. Аўтар і раней ужо не аднойчы дэманстраваў здольнасць прадбачыць будучыню. Цяпер ён скіроўвае чытача ў 2050 год — час, калі чалавецтва, спасцігнуўшы шэраг тэхнагенных і экалагічных катастроф, (ён называе іх сарамліва і двудушна Непажаданымі Падзеямі), хістаецца і трымціць перад іх наступствамі. У цэнтры наватарскага твора-прытчы, напісанага аўтарам у звыклай для яго дакладнай і жорсткай форме, — магчымы лёс краіны, а таксама лёс дваіх закаханых, што спрабуюць супрацьстаяць цёмным сілам жыцця.