Читать «П"яўка» онлайн - страница 13
Юры Станкевіч
“І на якую суму я павінен разлічваць?” — зноў спытаў я ў гасцей. “Калі ўсё выйдзе па-нашаму, вы не пашкадуеце, — сказала жанчына. — Ёсць людзі, якія купяць прапанаванае намі, разам, вядома, з рызыкай, і за неблагія грошы.”
“Вам так важна вызначыць той доказ?” — замест адказу спытаў я.
“А вам? — жорстка пацікавілася жанчына па імені Мойра. —
Хіба вы навічок у гэтай справе? Хіба ваш бацька не загінуў у пошуках ісціны? І хіба наш метад — не адзіны сродак, каб змяніць становішча такіх, як мы з вамі? Калі ўсё Сеціва будзе мільгацець доказамі, то каму яны сунуць тады ў нос сваю ідэйную барацьбу?
Яны пачнуць нервавацца і рабіць памылкі.” “Хто — яны?” — пацікавіўся я.
“”Бессмяротнікі”. Уся іх несвядомая раць”.
“А-а, — сказаў я. — “Людзі-цені?” “Вы так іх называеце?” “Не толькі я”.
“Няхай так: “людзі-цені”. Гэта даволі вобразна і нават трапна”.
“Іх зашмат, а паслухаюць іх, а не нас, — заўважыў я. — Што ім, урэшце, усе доказы разам? Сістэма пакуль самадастатковая.”
“А хіба вам самому не цікава зірнуць на тую ісціну зблізу?
Перакуліць яе, так бы мовіць, пан-цырам уніз і паказытаць голае пуза?”
Я змоўчаў. Вядома, мне было цікава. Праўда, цікавасць мая абудзілася толькі ў апошні час. Раней я жыў як усе: вучыўся, зай-
маўся спортам, служыў у войску, нават ваяваў, працаваў з да-
статковайпаспяховасцю,кабнеякпрасунуццапакар’ернайлесвіцы наверх, але мяне заўсёды міжволі цягнула да невядомага, таго, што ўпарта хавала таямніцу, і аднойчы я збочыў па гэтай незнаё-
май і рызыкоўнай сцежцы, якая і вядзе, як я з часам упэўніваўся ўсё больш і больш, да той самай бездані, куды, як некалі казаў старажытны філосаф, так карціць кінуць позірк асобнаму чала-
веку. Вядома, з Сеціва і не толькі, а і з асабістага роздуму, я ведаў пра так званых “людзей-ценяў”. У аснове яе дамінаваў аргумент аб Сімуляцыі, упершыню выказаны ў дваццатым стагоддзі трансгуманістамі і даследчыкамі Нікам Бострамам, Робінам Хансанам і Бары Дайнтанам, а потым і іх эпігонамі. Галоўная ідэя аргумента, на думку Бострама, напрыклад, заключалася, ці не памыляюся ў тым, што “калі мы не лічым, што мы зараз жывём у най сімуляцыі, то ў нас няма падстаў верыць, што нашы нашчадкі стануць запускаць мноства гістарычных сімуляцый”. Цалкам магчыма, лічыў ён, існаванне сімуліраваных людзей без самасвядомасці, але якія, тым не менш, могуць быць адносна разумнымі, могуць таксама кантралявацца Праграмай і ўвогуле не мець індывідуальнасці. Частка чалавецтва, такім чынам, можа складацца з зомбі ці “людзей-ценяў”, гэта значыць, асоб, якія прасімуліраваныя на ўзроўні, дастатковым толькі дзеля таго, каб поўнасцю прасімуліраваныя не заўважылі нічога падазронага. Прычына, сцярджаў Бострам, для стварэння “людзей-ценяў” з нейкай доляй верагоднасці магчыма толькі адна — іх сімуляцыя аказваецца значна таннейшай, чым сімуляцыя рэальных людзей ці ўсіх людзей разам.