Читать «Раскіданае гняздо» онлайн - страница 21

Янка Купала

Зоська (падыходзячы да Сымона). А ты пазволь мне, братка, ісці туды разам з вамі! Як ты і мамка пойдзеце, мне будзе страшна адной тут сядзець. Мне здаецца, што нейкае няшчасце мяне тут спаткае, як без вас астануся.

Сымон. Не адна будзеш! Малыя, Данілка разам будуць.

Зоська. Яны спаць лягуць, а я, як цень, буду снаваць тут сама адна. Баюся я гэтага папялішча раскапанага. Мне тут зданні усялякія здаюцца. Вазьмі мяне, братка, з сабою! (Да Марылі.) Мамачка, вазьміце мяне — я несці памагу крыж вам!

Сымон. Перастань лезці у вочы! Не твая работа крыжы насіць або за імі хадзіць.

Чуваць здалёк дажынкавую песню. Сымон падымае крыж і стойма дзержыць яго пры сабе. Усе нейкую мінуту слухаюць песню.

Зоська. Ха! Дажынкавую песню пяюць! Сымон. Але! Дажынкі у дварэ! Марыля. Відаць, к сабе дамоу ідуць. Сымон. Але! Але час і нам ужо ісці! Марыля (закручваючы хустку). Час, дзеткі!

Сымон узвальвае на плячо крыж і выходзіць, за ім Марыля; Зоська памыкаецца таксама ісці, але варочаецца і канчае плясці вянок.

З'ява IV

Зоська, Данілка, дзеці.

Зоська. Пайшлі! Не узялі мяне з сабой. Нават слауца добрага не сказалі. А так хацела з імі ісці, так хацела! Самі крыж паняслі.

Данілка. Э-э! нацешышся яшчэ, Зоська, з крыжа! Пачакай трохі. Мне ўжо крыж пачынае балець,— мусіць, з працы каля гэтае скрыпкі — будзе і табе тое самае!

Зоська. Маўчы ты ўжо лепей, Данілка, аб гэтым! Лепей скажы весь, калі ты, урэшце, скончыш тэту скрыпку сваю?

Данілка. Тады, як ты зносіш вяночак, што цяпер пляцеш.

Зоська. А скуль ты ведаеш, што я буду насіць?

Данілка. Фі! Каб я ды не ведаў? Я нават ведаю, калі ты яго зносіш, а значыцца, тады і скрыпачка гэта мая будзе ўжо гатова.

Зоська. Калі ж гэта па-твойму будзе?

Данілка. Тады, як ты сцежкі ў двор не ўбачыш!

Зоська. Што ж гэта я, значыцца, аслепну!

Данілка. Можа, і аслепнеш. Але ты і ўжо не усе бачыш. Эх, Зоська! Шкода мне цябе. У мамкі і Сымонкі ласкі не маеш, а І там, дзе ты думаеш ласку знайсці, дабро цябе не чакае.

Зоська. Чаму ты так гаворыш, Данілка?

Данілка (не слухаючы). Няхай сабе кажуць, што я дурнаваты, што я такі, што я гэтакі, але я ўсё бачу і усе разумею. Не хачу толькі наверх вылазіць з сваім розумам, бо з ім цяперашнім светам далека не зой-дзеш. Дурнаваты Данілка ці зусім дурны — малы клопат! А толькі што менш яго чапаюць і дрэнчаць, як якога разумнага, то гэта напэўна магу сказаць, бо не ведаюць, чым дасаліць яму, бо Данілка з усяго смяецца. А што ж вы, разумныя? Хоць бы ты, Сымон? Таўпе-хаецеся, як Марка па пекле ці як мухі ў смале, і больш нічога. Кожны вас шчыпе, кожны вас ашуквае, кожны вас, як-то кажуць, б'е і плакаць не дае. А каб вы был! дурныя, то хоць бы вас і дрэнчылі, але затое не так моцна, бо не так бы вас, дурных, баяліся, як баяцца цяпер вас, разумных.

Зоська. Да чаго ты ўсё гэта чаўпеш?

Данілка. А хоць бы да таго, што твой паніч, як адбудзецца з намі суд, едзе кудысь за мора жаніцца.

Зоська (выпусціўшы вянок з рук). Як гэта?.. Што ты кажаш?.. Паніч будзе жаніцца!.. Як гэта — жаніцца?..

Данілка. Як будзе жаніцца?.. Так, як і усе добрыя ці нядобрыя людзі жэняцца. Ужо ж не так, як...