Читать «Раскіданае гняздо» онлайн - страница 23

Янка Купала

Зоська. Хто склікае?

Незнаёмы. Сам па сабе склікаецца. Ніхто не ведае, ад каго наказ такі выйшаў, а усе, дзе толькі кліч дабег, уздымаюцца і ідуць, як мурашкі, ідуць!

Зоська. А калі хто не пойдзе?

Незнаёмы. Хто самахоць не пойдзе, над тым пра-кляцце завісне, бо на сходзе жыццё мільёнаў будзе важыцца, а ў такіх вялікіх справах і адзін чалавек можа сабой сюды ці туды перацягнуць.

Зоська. То і я мушу ісці на гэны сход?

Незнаёмы. Але, сястра. Толькі старцы і дзеці ад яго звольнены.

Зоська. А куды ісці?

Незнаёмы. Сумленне і жаданне сабе і другім шчасця дарогу табе пакажа. У гэтым вяночку ідзі! Толькі трэба ісці, не азірацца, бо хто азірнецца — у слуп спячы заменіцца, якога і перуны пасля з месца не зрушаць.

Зоська. Та-а-ак! Я пайду, я мушу куды-небудзь ісці адгэтуль; тут так страшна, так страшна!

Незнаёмы. Ідзі, сястра! І брата за сабою вядзі, а я тым часам да іншых пайду кліч клікаць.

Зоська. Я скажу Сымону. Толькі, мусіць, суд наш пакуль не адбудзецца, ён не пойдзе на ніякі сход, пэўна што не пойдзе.

Незнаёмы. Але пасля суду хай прыходзіць. Дый яшчэ буду я ў вас.

З'ява VII

Зоська адна.

Зоська (садзіцца на зямлі). Які незвычайны чалавек! Казаў — яшчэ будзе ў нас. Але хаця б толькі не ўночы? А то так яго слухаць страшна, хоць заадно і хочацца слухаць. Штосьці нявысказанае цягне і к яму, і на гэны сход небывалы... Незвычайны чалавек! Не знай, не ведай — сястрой мяне называў! Чаму ён мяне так называў? Ха! Трэба ўцякаць адгэтуль, а то яшчэ хто другі такі прыйдзе і жудасці ўсялякае з сабою нанясе. Пайду! Пайду к яму, к свайму месяцу святлянаму, абаўюся каля яго, як хмель каля дубочка, і забудуся хоць на час на свае думкі трывожныя, на самую сябе беспрыпынную. Як ручэйку кужалю — распушчу касу сваю дзявоцкую па плячах сваіх белых... ён любіць мяне такую! (Распускав касу.) А цяпер палажу на галаву вяночак з васількоў, бо ён казаў, што мае вочы, як васількі, дык няхай жа васількі і на валасах маіх кра-суюцца! (Кладзе на галаву вянок.) Цяпер якраз буду русалка. Бо так! ж русалкай ён мяне сваей заве, ды, пэўна, я калісь і буду ею. Бо люблю гэта царства русалчына! Там яны сабе то, як рыбкі, у вадзіцы плюскаюцца, то ў лес выходзяць і на галінах калышуцца, як тыя кветкі-званочкі ўлетку на сенажаці. Шчаслівыя яны, гэтыя русалачкі, шчасця нашага дзявочага наследнічкі. Шчаслівыя і спакойныя! А тут мучся, дзяўчына, не ведаючы, як i што з сабой чыніць! Але пара ісці ўжо! Ён, залаценькі, даўно, пэўна, чакае мяне. Так! Даўно месячык свае зоркі чакае, а яна ўсё толькі здалёк яму ўсміхаецца. (Устав i памалу, з распушчанымі валасамі, ідэе, пасля здзіулена адступае назад.) Ён сам ідзе ка мне, ён сам! Ах, якое шчасце!

Уваходзіць Паніч; Зоська часіну любуецца ім, а пасля вісне ў яго на шыі.

Заслона.

Акт чацвёрты

Час — позняя восень. 3 саду апала лісце. Сцюдзёна.

З'ява І

Марыля, Аленка, Юрка.