Читать «Раскіданае гняздо» онлайн - страница 18

Янка Купала

Марыля (пры ўваходзе Зоські далей шые). Гэ! мая родненькая! А хто будзе шыць? Ты, можа? Што ж мяне, цябе (паказваючы на дзяцей), іх — усіх нас чакае? Што? А пашыць трэба шмат, ох, як шмат гэтых сховаў на крошкі ад людскога стала! Старац, які ў нас быў тады — помніш? — казау, што, чым больш на жаб-раку торбаў, тым лепш такога дораць. Няпрауда, можа, скажаш? Га?

Зоська. Мы яшчэ не жабракі, мамка!

Марыля. Але не сягоння, то заутра, пазаўтра будзем імі. Такая ўжо, відаць, нашага брата доля, i нам не мінуць гэтага. Падумай толькі! Сымон раз'юшыўся і думаць не хоча, каб даваць якую раду ў гэтым беспрыпынні — усе суду нейкага чакае. А ты, а ты толькі яшчэ смалы падліваеш у тэты агонь, адкуль усе нашы няшчасці ідуць.

Зоська. Мамка! Я толькі хачу гэта няшчасце на шчасце змяніць.

Марыля. I усе штораз большую пропасць капаеш між імі і намі, у якую ніхто іншы, а ты, усе мы увалімся i не вылезем ніколі, як з вечнага балота. Эх! эх! Абое вы, дзеткі, пропасць тэту самі сабе капаеце, абое: Сымон — сваей дзікай заузятасцю, а ты — сваёй шалёнай прыхільнасцю. Бацькі вашы іначай жылі!

Зоська. Але, але, мамачка,— іначай!.. Затое ж вось і торбачкі ты гэтыя шыеш ды на мяне з Сымонам наракаеш.

Марыля (не слухаючы). Губіце вы сябе, мяне, гэтых малых. Моцны мой Божа! Адно зверам глядзіць на усё і волі нікому ніякае не дае, а другое няславу на ўсю радню узводзіць.

Зоська. Мамачка! Што ты да мяне маеш? Я рата-ваць усіх вас хачу, хоць мо і гіну сама. Ды пачым я знаю, што са мною творыцца? Можа, нехта нейкія чары неразгаданыя над намі усімі завесіу і мяне, пасля тэты, выбраў сабе за першую ахвяру? Пачым я знаю? Не думайце, мамачка, што я такая, як табе i Сымону здаецца. Але што ж? У вас свая прауда, у мяне свая. Жыццё свае.кроены жалобныя тчэ i будзе ткаць, пакуль яму самі людзі не дадуць асновы з вечнай прауды i братняга мілавання, а утоку — з вечнай шчаслівасці і радасці.

Марыля. Э! пачала ужо плот гарадзіць, каб за ім з сваім бяссорамствам схавацца! Сказала б адразу, што прадалася у злыдневы рукі самахоць — i усе тут табе! Але не! Трэба яшчэ усялякай брахнёй мазгі другім марочыць. Маткі, мая родненькая, не ашукаеш.

Зоська. Ты, мамка, сама сябе ашукваеш, гэтак думаючы. Усе людзі самі сябе ашукваюць, а ім здаецца, што хто другі таму прычынай. Але кіньма лепей, мамка, тэту спрэчку! Гляньце — якое прыгожае неба на захадзе! Там, на гэтым небе, мы калісь жыць будзем. I не будзе там ні такое хаты разваленае, ні людзей такіх нягодных: будзе там адзін вялікі дом для усіх чыста, а ў ім будуць жыць іншыя людзі, як тут на зямлі,— будуць усе паміж сабой браты ды сястрыцы родныя. Праўда, мамка!

Марыля. Але пакуль табе прыйдзе пара туды ісці, я цябе і твайго гэтага пракляну сваім матчыным словам.

Зоська (сашчэпліваючы рукі). Мамачка! Што хочаце рабіце са мною, толькі яго не чапайце; ён Богу душой не вінен, як і я ні ў чым благім не вінна. Усё гэта няпраўда.

Марыля. А чаму прысягаць не хацела? Га?

Зоська. Бо... бо я не ведала i не ведаю, што праўда, а што няпраўда, і што грэх, а што не грэх!