Читать «Планета людзей (на белорусском языке)» онлайн - страница 73

Антуан Сент-Экзюпери

I чаму той, хто рыхтаваў цябе да смерцi, павiнен быў шкадаваць цябе, сяржант? Усе вы рызыкавалi сабой дзеля iншых. У такiя моманты i выяўляецца тая еднасць, якой ужо няма патрэбы ў словах. I я зразумеў, чаму ты пайшоў на фронт, сяржант. Калi ў Барселоне ты быў бядняк, i табе пасля работы было самотна, i не было ў цябе цёплага прытулку, дык тут ты набыў адчуванне паўнаты жыцця, ты прылучыўся да ўсеагульнага; i вось цябе, занядбанца, прыняла ў свае абдымкi любоў.

Смешна ламаць сабе галаву над тым, шчырыя цi не, разумныя цi не былi гучныя прамовы палiтыкаў, якiя, магчыма, паўплывалi на твой учынак. Раз гэтае насенне ўзышло ў тваёй душы i дало парасткi, значыць, менавiта яны i былi ёй патрэбны. Пра гэта судзiць табе. Глеба сама ведае, якое ёй трэба зерне.

3

Толькi калi мы знiтаваны з нашымi братамi агульнай мэтай, вышэйшай ад нашых прыватных iнтарэсаў, толькi тады нам вольна дыхаецца, а жыццё вучыць нас, што любiць - гэта не значыць глядзець адзiн на аднаго, любiць - значыць глядзець разам у адным кiрунку. Толькi там iснуе сапраўднае таварыства, дзе людзi ў адной звязцы iдуць да адной i той жа вяршынi. Iначай чаму ж тады ў наш век - век камфорту - нас агортвае такая бязмежная радасць ад магчымасцi падзялiцца ў пустынi апошнiм глытком вады? Цi не дробязь гэта перад прароцтвамi сацыёлагаў? А. нам, хто спазнаў шчасце выручаць таварышаў у пясках Сахары, любая iншая ўцеха здаецца проста нiкчэмствам.

Магчыма, пагэтаму сучасны свет i пачынае распаўзацца па швах. Кожны спрагнена шукае веры, якая абяцала б яму паўнату душы. Мы палка спрачаемся, словы ў нас розныя, але за iмi - тыя ж парываняi i памкненнi. Мы рознiмся адзiн ад аднаго толькi метадамi - пладамi нашых разважанняў, - а не мэтамi: мэты ў нас адны.

Дык не будзем здзiўляцца. Хто ў Барселоне, у падвале анархiстаў, пры сустрэчы з гэтай гатоўнасцю ахвяраваць сабой, выручыць таварыша, з гэтай суровай справядлiвасцю адчуў аднойчы, як у iм абуджаецца нехта зусiм новы, незнаёмы, для таго цяпер iснуе толькi адна iсцiна: iсцiна анархiстаў. А каму давялося аднойчы стаяць на варце ў гiшпанскiм манастыры, ахоўваць перапалоханых укленчаных манашак, той памрэ за царкву.

Калi б заўважыць Мермозу, якi бясстрашна рынуўся з вышынi Андаў у далiну Чылi, калi б тады заўважыць яму, што ён не мае рацыi, што нейкi лiст гандляра не варты таго, каб ён рызыкаваў сваiм жыццём, Мермоз толькi б усмiхнуўся. Ягоная iсцiна - той чалавек, якi нараджаўся ў iм, калi ён пераадольваў Анды.