Читать «Планета людзей (на белорусском языке)» онлайн - страница 79

Антуан Сент-Экзюпери

I стане цешыцца гнюснай музыкай нiзкапробных корчмаў.

Моцарт асуджаны.

Я вярнуўся ў свой вагон. Я думаў: гэтых людзей зусiм не трывожыць iхняя доля. Але, не жаль, не спачуванне мучыць мяне. Што плакаць над незагойнай ранай? Параненым яна не балiць. Бо паранены, панявечаны не асобны чалавек, а цэлае чалавецтва. I не веру я ў шкадаванне. Мяне мучыць клопат садоўнiка. Мяне мучыць не гэтая галеча - у рэшце рэшт людзi звыкаюцца з галечай, як з лянотай. На ўсходзе шматлiкiя пакаленнi жывуць у гразi, i гэта iм падабаецца. Тое, што мучыць мяне, нельга загаiць бясплатнымi супамi. Нясцерпная невыродлiвасць гэтай бясформнай, скалечанай чалавечай глiны. Нясцерпна тое, што ў кожным з гэтых людзей, мажлiва, забiты Моцарт.

Адзiна Дух сваiм дыханнем на глiну здольны стварыць з яе Чалавека.