Читать «Сумленны ўчынак» онлайн - страница 6

Эрве Базен

Ганзаг неахвотна адклаў бiлет на пяцьсот франкаў, пасля паклаў паперы, фатаграфii i грошы ў бумажнiк, а бумажнiк у кiшэню. Нарэшце з цяжкасцю ўстаў.

— Трыста пяцьдзесят! — крыкнуў Бертран занепакоена.

— Рэшты не трэба! — адказаў Ганзаг, кiнуўшы грошы на стол. — Калi зойдзе Ларно i спытае пра мяне, — дадаў ён, — скажы, што я ў XVI акрузе.

— Добра, у XVI! — адказаў кемлiвы гаспадар, сам былы злодзей. Ён добра ведаў занятак сваiх клiентаў, як i кварталы, дзе яны пераважна «працуюць». Калi Ганзаг пахiстваючыся падышоў да дзвярэй, Бертран стрымана кiнуў: «Удачы табе!» i засмучана закiваў галавой. Гэта красамоўна казала пра тое, што ён ведае, у якiм стане цяпер чалавек, якi iдзе займацца сур'ёзнымi справамi.

* * *

Згодна адрасу, азначанаму ў паперах Вiльяма дэ Керфаўэ, Ганзаг праз гадзiну ўжо ўзыходзiў на шосты паверх раскошнага дома на авеню Анры-Мартэн. Ён шмыгнуў мiма кансьержкi — старая засцярога! — пагрэбаваў лiфтам i павольна падымаўся па сходах, размяркоўваючы вагу ступнi на ўсю прыступку, каб яна не рыпела. Ён ведаў, што асцярожнасць цяпер не патрэбна, але яму не ўдавалася добра зразумець, што ён падымаецца па гэтых сходах, укрытых дываном, з добрымi намерамi. Яму было вельмi нязвычна не адчуваць у сваiх кiшэнях цяжару адмычак, прыстасаванняў для ўзлому замкоў, разборнага лома для дзвярэй — ягонай уласнай вынаходкi, якая была вартая таго, каб экспанавацца на выстаўцы. На кожным паверсе ён рабiў кароткую перадышку, разглядваў вiзiтныя карткi, медныя шыльдачкi на дзвярах, званкi, а асаблiва розныя сiстэмы замкоў: спружынныя, «Ейль», «Блокту», «Вочкi». Ён ушаноўваў гэтых сваiх звычайных ворагаў позiркам знаўцы: гэтак жа глядзiць на фартыфiкацыйныя збудаваннi афiцэр, калi ён уваходзiць у крэпасць з прапановай аб перамiр'i. Але прозвiшчы жыхароў стаялi не на ўсiх дзвярах, i падняўшыся на шосты паверх, Ганзаг не знайшоў прозвiшча Керфаўэ. Ён збiраўся ўжо спусцiцца ўнiз i распытацца ў кансьержкi, але ў гэты момант з лiфта выйшла пакаёўка нейкiх заможных гаспадароў у фартуху i карункавым чэпчыку. Ганзаг абазваўся да яе, i яна вывела яго з няёмкага становiшча.