Читать «Сумленны ўчынак» онлайн - страница 11
Эрве Базен
— Гэта няпраўда! — бурчаў Ганзаг, абураны скептыцызмам камiсара.
Але восьмая шлянка «перно» колеру маладога лiсця ўжо ўзбуджала ў iм расткi дабрачыннасцi. Пiтво, як звычайна, замест таго каб падвойваць прадметы ў ягоных вачах, падвойвала ягоную душу. Ён апусцiў нос i прачытаў апошнi сказ:
«…Палiцыя шукае гэтага сумленнага чалавека, якi адчыняе дзверы злачынцам».
— Бертран, «крывавую Мэры»! — крыкнуў Ганзаг i на нейкi час зноў адчынiў перад сабой дзверы ў сумленнасць.