Читать «Нераток» онлайн - страница 19
Неизвестно
.Лёгка сказаць: “выбряттття за горад”. А калі да найбліжэйшай ускраіны пяць кіламетраў, а за ёй - прыгарад, такі ж водаканалізацыйнанасычаны?
Як толькі я замаруджваў хаду, альгемоны пачыналі аблытвадь мае ногі сваёй жэлепадобнай масай, спрабавалі спыніць. Я стараўся абыходзіць месцы буйных і густых кямунікяцый, справядліва мяркуючы, што там іх болей.
.У зялёным масіве загараднага парку альгемонаў амаль не было. Я прысеў на лаўку, зняў куртку, захінуў у яе хлопчыка. Ён, стомлены, паклаў мне на плячо сваю пушысценькую галоўку і задрамаў. Дрымота падкяділа і да мяне. Пах валасоў хлопчыка выклікаў міжвольныя ўспаміны далёкага дзяцінства. Магчыма, гэта быў пах валасоў малодшага брата, якога я рана і недарэчна страціў.
Але было зябка. Энергія цеплыні, якую я атрымаў ад хады, вытхнулася. Напала нейкая дрыготка - спачатку агідна калаціла, пасля нервова штурхала.
Заружавела неба. Сырая трава дымілася туманам - кампрамісам цеплыні і вільгаці.
І тут зноў паказаліся альгемоны: бліскучымі кроплямі ў малацэ туману яны падкрадваліся да нас.
Не, зараз я ўспрыняў гэта спакойна: сонца знішчыць іх. І да гэтага марудныя і непаваротлівыя, яны рабіліся млявымі і хутчэй па інерцыі, чым утрапёна, працягвалі свой паход.
Пачало світаць. Альгемон, які быў амаль каля маёй нагі, сумна зірнуў на мяне і адпоўз пад цень лаўкі. Мятая паўсфера яго цела памутнела і пачала расплывацца.
Промні сонца разбудзілі хлопчыка. “Усё скончана, - сказаў я. - Яны паміраюць. Хадзем, я завяду цябе да бацькі”.
Я ўзяў яго за руку, і мы пайшлі па сцежцы. Альгемоны, якія раней цяклі адзінай кісельнай масай, цяпер распаўзаліся адзін ад аднаго ў вільготныя і цяністыя месцы. “Мы не баімся смерці і не шукаем паратунку ад яе, - як бы казалі яны. - Але да яе трэба падрыхтавацца. І кожны павінен зрабіць гэта паасобку’. Некаторыя ўжо дыміліся, пасля расцякаліся на кроплі, якія ператвараліся ў бурбалкі, што лопаліся і пакідалі на траве слізкае празрыстае павуцінне.
Што далей? Вы, напэўна, зразумелі. Падхапіў двухбаковую пнеўманію: не жартачкі - усю ноч пад дажджом бегаў! Бацька хлопчыка, назола такая, падаў на мяне ў суд, але судова- медыцынская экспертыза кваліфікавала мяне як “недзеяздольнага на м о мант здзяй сне ння”.
Урач лічыць, што ў мяне белая гарачка, дэлірыум трэменс. А што мне ваш гексенал, калі я два гады, як піць кінуў! Нават закадзіраваўся для падстрахоўкі. Раней, здаралася, закладваў. Такі ў нас народ - разлічыцца спіртным ім зручней. Тым больш, самі часам не ведаем, за якую работу грошы браць, а якую так рабіць. Вось, бывае, і скатваемся. Хоць, магчыма, гэта посталкагольны сіндром. На выпіўку пост - вось і сіндром. Ну, гэта жартачкі, проста яны нічога не разумеюць.
Урач пераконвае мяне ў тым, што раз ніхто нічога не бачыў, дык і мне здалося. А каму там іх, альгемонаў, бачыць было? Аварыйшчыкам нашым п’яным, бабульцы падслепаватай ды мужыку таму, што бульбу сваю выратявядь спря6явяў, а як сына згубіў, то і ўвогуле звар’яцеў? Добра, што дошку адбіў, сам на прастору вырваўся. Хлопчык, вядома, бачыў і расказаў ім, але хто яго, маленькага, у разлік возьме?