Читать «Нераток» онлайн - страница 21

Неизвестно

Аўтар

Начальніку ГПАП №143 Першамайскагар-на г. Мінска грамадзяніна Салаўёва М. К., які пражывае па вул. Чапаева, 23-89

ЗАЯВА.

Прашу Вас прыняць меры для аховы майго спакою, а магчыма, і жыцця. На працягу апошняга тыдня я назіраю з-за штораў маёй кватэры за нейкім падазроным тыпам, які ў сваю чаргу сочыць за маёй кватэрай і за мной.

Відавочна, што яго м.эта - кра.дзеж, і цяпер ён вывучае мой распарадак. Язразумеў гэта адразу і спрабую яго за.блытаи,ь, хоць на работу не хадзіць не магу і пасля працы спяшаюся дадому. За ўвесь час сустракаў яго чатыры разы. Учора, 26 сакавіка, падышоў да яго і папрасіў цыгарэту, на што ён адказаў: “Курэнне шкодзіць здароўю”. Здаецца, з каўказскім акцэнтам, але на каўказца не па.добны.

Яго прыкметы: 30-35 га.доў, руса.вал.осы, карычневая. скураная куртка, такога ж колеру чаравікі. Асаблівая. прыкмета - пярсцёнак з надпісам лацінскім шрыфтам “GMV”.

Прашу выста.віць пост каля пад’езда - м,агчыма, гэта адпудзіць дамушніка. Ці, м.ожа, патруль няхай праходжваецца часцей.

Паведамляю, што ў вуснай форм.е звяртаўся да ўчастковага, які адказаў мне: “Мала хто там і для чаго сядзіць? Няхай спачатку “грохнуць” тваю хату, а та.ды і разбірацца будзем”. А сам нават не пачакаў, пакуль ён зноў з’явіцца, кабправерыць дакументы.

З павагай Салаўёў М. К. 27.03.2000 г.

Рэзалюцыя: Участковаму Нікіценку!

Прапанаваць гр-ну ўстанавіць сігналізацыю.

Капітан Жырноў

ЗАХОДНЯЯ БЕЛАРУСЬ. 1942, ліпень

Унтэр-афідэр Курт Ветцэль сцягнуў са стрыжанай галавы пілотку, выцер ёю ўспацелы лоб і гартанна-гучна, але млява скамандаваў: “Хальт, бабы! Эрхолюнг. Адзіхат.”

Да станцыі Глотаўка, куды камендант даручыў Курту даставіць з Альхоўкі дваццаць жанок-дзяўчат, прызначаных для адпраўкі на работу Ў трэці рэйх, было яшчэ не менш за шэсць кіламетраў.

Курт зрабіў знак “сцерагчы” двум паліцаям з тутэйшых, а сам адышоўся да каламутнай рачулкі Альшанкі, якую і ўвесну ў гэтым месцы каровы пераходзілі, вымя не замачыўшы. Паклаў аўтамат на пажоўклую пад бязлітасным сонцам траву, расшпіліў верхнія гузікі кіделя і, фыркаючы ад задавальнення, спаласнуў галаву і шыю. Расшнураваў чаравікі, сцягнуў смярдзючыя шкарпэткі, апавіў рэменем аўтамата правую руку, улёгся на спіну і закрыў твар пілоткай. Гаркнуў на баб, якія гаманілі-галасілі: “Шцільшвайгэн зі! Мальчаць, бляды!”

Праз хвіліну унтэр-афідэр усвядоміў, што ніякая сіла (хіба што камандзір!) не прымусіць яго ісці далей. Але камендант быў далёка і, напэўна, таксама хаваўся ад знясільваючай сухмені. А тут камандзірам з’яўляўся ён, унтэр-афіцэр Курт Ветцэль. Таму паклікаў старэйшага паліцая: “Ком цу мір, Грыша!”

Кругленькі карантыш, трасучы чырвонымі вяснушкаватымі шчокамі, падбег да гаспадара, выцягнуўся, дагодліва схіліў галаву і ўзяў пад казырок. Шчаўчок абцасамі не ўдаўся - правы чаравік зачапіўся за нейкі каменьчык.