Читать «Нераток» онлайн - страница 20

Неизвестно

Праўда, магчыма, я і на самай справе бачу і адчуваю не так, як іншыя. Гэтая мая думка даспадобы ўрачу. Напэўна, у яго ёсць нейкія варыянты, каб праз яе мяне абразуміць. Тут мы з ім салідарныя. Не ў тым сэнсе, каб я альгемонаў з галавы выкінуў, а ў значна шырэйшым. А мне даспадобы яго выказванне: “Без такіх, як ты, свет не быў бы разнастайным”.

.А калі не такі, як усе - значыцца, дэфект, адхіленне. І лячыць гэта трэба - наколькі чалавечага розуму хопіць, выкараняць. Ці хоць бы хаваць унутры сябе. Але ж звычайны верабейка свет успрымае ва ультрачырвоным д^іяпазоне - і яго ніхто не лечыць! Дэльфіны і кажаны ультрагукам размаўляюць - не пачуеш, але прыборы паказваюць.

.Можа, і да мяне які-небудзь прыбор трэба падключыць дзеля навуковай мэты? Датчыкі - на скроні, і ўсе ўбачаць на экране тое, што я бачу вачыма?

А з альгемонамі ўсё ж нячэсна чалавек абыходзідца. Навошта хлоркай іх труціць? Можа, лепш селекдыяніравай;ь такую пароду альгемонаў, якая будзе ачышчядь нам ваду?

Бесцырымонны і нахабны чалавек, “цар Прыроды”! Гадуе толькі тое, што яму даспадобы! А знішчае - не вымераеш! Львы ў Англіі вадзіліся - інакш адкуль на гербах? Туры зямлю нашу тапталі - не каўказскія зубрыкі! Дзе амерыканскія бізоны? А як статак сланоў па афрыканскай саванне прабягаў? Зямля дрыжала. Нішчылі, як маглі! На тураў - “княжацкія паляванні”, на сланоў - ліцэнзія: па сотні на ствол. Чырвоную Кнігу прыдумалі сабе на ўдеху! Тры чвэрці - раслінкі, якіх, каб і пагартаў тую кнігу з малюнкамі, не пазнаеш, і якія адкуль толькі возьмудца, як нас не стане.

А чаму б не пабудаваць для братоў нашых каналізацыйных басейны? Зразумела, што не карпы - есці іх не будзеш. І не залатыя рыбкі - ад захаплення дых не пяройме. Але гэта для чалавека яны непрыгожыя і паходжанне ў іх нячыстае. А ў Прыроды ўсе дзеці роўныя. Камусьці і на жаб агідна глядзець, а яны без вашага дазволу ўжо тры мільярды гадоў па Зямлі скачудь. Да таго ж альгемоны - разумныя і бяскрыўдныя істоты, сам пераканаўся, хоць і страху на мяне нагналі. І зноў жа: калі ім волі не даць, яны і сапраўднымі ворагамі чалавецтва зробяцца! У іх прагрэс больш інтэнсіўна ідзе, чым у нас.

Добра, мне яшчэ пару тыдняў пакантавацца на казённых харчах - і дадому. Прыслала Мамка, Лара Пятроўна, учора дэлегацыю з боханам хлеба, блокам цыгарэт без фільтра і процьмай жыццёвых парад, сусветнымі праблемамі перада мной узведзеных. Астатнюю датацыю на наведванне прап^ць, вядома, з чыстым сумленнем.

Куды пайсці, куды падацца? У родны ЖЭС не сунешся: мяне цяпер людзі жахацца будудь і дзяцей мной палохаць. Можа, уладкуюся куды-небудзь дворнікам. Ці вартаўніком на звалку.

А вы ведаеце, што на старых сметніках водзяцца метафоды? І яны даўно ўжо стварылі свае цывілізацыі.

ПРАШУ РАЗАБРАЦЦА...

ФАНТ АЗІЯ-ДАСЬЕ

Ва ўстойлівасці, у каранях наша моц, нават калі яна грэбліва называецца “каровінай”. Калі карані падгнілі ці знішчаны злой сілай, што патрабаваць ад кроны? Шторабіць, калі ўсёжыццё бачыў адно, чуў другое, думаў трэцяе, гаварыў чацвёртае, разлічваў на пятае? Не верыць нікому? І так не верым. А калі няма за што зачапіцца, а хістанула так, што самому не ўтрымацца?