Читать «Адна гадзiна (на белорусском языке)» онлайн - страница 4
Дэшил Хэммет
- Кроствэйт?
- Ага, - я гаварыў з яго служачым. Мы друкуем яму нейкiя рэкламныя лiсткi - паабяцалi зрабiць iх учора, але тут загiнуў бос, нанялi пару новых людзей вось i затрымалiся. Я тут восем год працую, i гэта першы раз, калi мы спазнiлiся з выкананнем заказу - а ўсё адно кожны клiент горла дзярэ. Калi б мы працавалi як iншыя друкарнi, дык яны б прызвычаiлiся i чакалi, але мы былi да iх занадта добрыя. Ну i Кроствэйт! Як можна верыць у прыстойнасць гэтага чалавека, ён жа ведае, што бос загiнуў пад коламi менавiта ягонай машыны?
Я спачувальна кiўнуў галавой, пасунуў у бок Соўлса сiгару i, пачакаўшы, калi ён запалiць, спытаў:
- Вы сказалi нешта пра тое, што нанялi некалькi чалавек. Навошта?
- Так. Мiстэр Ньюхаўс звольнiў двух рабочых на мiнулым тыднi - Фiлчэры i Кi. Ён даведаўся, што яны належаць да арганiзацыi "Iндустрыяльныя рабочыя свету", i таму вызначыў iм час на зборы.
- Што, з iмi былi нейкiя праблемы, нешта такое апрача iх сяброўства ў прафсаюзе?
- Не, яны былi даволi добрыя работнiкi.
- Можа, з iмi ўзнiклi праблемы пасля звальнення? - спытаў я.
- Сапраўдных праблем не было, хоць яны ўспрынялi гэта вельмi эмацыйна. Перад тым як пайсцi ад нас, усюды выступалi з заявамi.
- Памятаеце, калi гэта здарылася?
- На мiнулым тыднi, у сераду, здаецца. Так, у сераду, бо я наняў двух новых рабочых у чацвер.
- Колькi чалавек у вас працуе?
- Трое, апрача мяне.
- Мiстэр Ньюхаўс часта хварэў?
- Хварэў, але не так сур'ёзна, каб часта не выходзiць на працу, але ўсё ж раз-пораз сэрца напамiнала пра сябе, i ён дзён сем-дзесяць мусiў быць у ложку. Ён нiколi, у поўным сэнсе, не адчуваў сябе добра. Займаўся толькi канцылярскiмi справамi, друкарскiя - былi за мной.
- Калi ён захварэў гэты, апошнi раз?
- Жонка Ньюхаўса пазванiла ў аўторак ранiцай i паведамiла, што ў яго чарговы прыступ i што яго не будзе на рабоце некалькi дзён. У кантору ён прыйшоў учора, гэта значыць у чацвер - на хвiлiн дзесяць.
- Як ён выглядаў - быў вельмi хворы?
- Не вельмi. Вядома, ён нiколi не выглядаў добра, але ўчора я не заўважыў значнага адхiлення ад яго звычайнага стану. Мяркую, што гэты яго апошнi прыступ быў не такi моцны, як большасць папярэднiх - звычайна ён быў прыкаваны да ложка тыдзень цi больш.
- Перад тым як пайсцi, ён паведамiў, куды накiроўваецца? Я таму пытаю, што, паколькi Ньюхаўс жыў на Сакрамента-стрыт, ён, вядома, на той самай вулiцы i сеў бы ў трамвай, машына ж збiла яго на Клэй-стрыт.
- Ён сказаў, што пойдзе на Портсмускую плошчу, каб якiх паўгадзiны пасядзець на сонцы. Ён два цi тры днi не выходзiў з памяшкання i таму хацеў пабыць на сонцы, перад тым як вярнуцца дадому.