Читать «Адна гадзiна (на белорусском языке)» онлайн - страница 9

Дэшил Хэммет

Аднак, вiдаць, Ньюхаўс усё-такi трапiў iм на вочы, калi выходзiў з друкарнi. Двое пайшлi следам. Яны не маглi без рызыкi забiць яго проста на вулiцы, за якi-небудзь квартал або два ад будынка суда. Але, павярнуўшы за рог, яны ўбачылi незаглушаную машыну Кроствэйта. Гэта якраз i дапамагло вырашыць праблему наконт уцёкаў. Сеўшы ў аўтамабiль, яны паехалi следам за Ньюхаўсам. Лiчу, што iх першапачатковы план быў прыстрэлiць Ньюхаўса, але той пачаў пераходзiць Клэй-стрыт, утаропiўшыся ў фальшывую купюру, што нёс перад сабой. У вынiку яны атрымалi неацэнны шанц. Аўтамабiль скiравалi проста на Ньюхаўса. Той, яны ведалi, безумоўна, загiне, бо кволае сэрца давядзе справу да канца, нават калi смерць не настане ад удару аўтамабiля. Потым яны кiнулi машыну i вярнулiся ў друкарню.

Трэба звесцi разам шмат якiя канцы, але мае летуценныя разважаннi адпавядаюць усiм вядомым фактам - i я гатовы пайсцi ў заклад на месячны заробак, што наблiжаюся да разгадкi.

Дзесьцi ляжаць галандскiя купюры - вынiк трохдзённай працы! Вам, панове...

Пэўна, я б гаварыў бясконца, знаходзячыся ў стане поўнай унутранай знямогласцi, ад якой, нiбы ад хмелю, круцiлася ў галаве, калi б бландзiнiсты волат-палiцэйскi не прымусiў мяне змоўкнуць, прыклаўшы да маiх вуснаў шырокую далонь.

- Супакойся, - сказаў ён, падымаючы мяне з крэсла i кладучы на стол. Праз хвiлiну пад'едзе "хуткая дапамога".

Сцены канторы паплылi кругам перад маiм адзiным здольным бачыць вокам жоўтая столь то пачынала ссоўвацца ўнiз, то зноў уздымалася, знiкала, потым вярталася ў недарэчных абрысах. Каб не бачыць усяго гэтага, я павярнуў галаву ўбок. Погляд спынiўся на белым цыферблаце насценнага гадзiннiка, якi таксама круцiўся перад вокам.

Нарэшце гадзiннiк спынiўся, i я змог разабраць, што стрэлкi паказвалi чатыры гадзiны.

Я ўспомнiў, што Кроствэйт перапынiў размову ў кабiнеце Вэнса Рычманда ў тры гадзiны i менавiта тады я ўзяўся за работу.

- Цэлая гадзiна! - спрабаваў я сказаць, звяртаючыся да Кофi, але тут жа заснуў.

Палiцыя завяршыла работу за той час, пакуль я ляжаў у ложку. У канторы Ван Пелта на Буш-стрыт знайшлi вялiкi стос купюр па сто флорынаў. Было вызначана, што Ван Пелт меў у Эўропе рэпутацыю першакласнага фальшываманетчыка. Адзiн з друкароў раскалоўся i заявiў, што Ван Пелт i Соўлс былi менавiта тыя двое, што пайшлi следам за Ньюхаўсам i забiлi яго.

Пераклад: Уладзiмiр Шчасны