Читать «Адна гадзiна (на белорусском языке)» онлайн
Дэшил Хэммет
Приятного чтения!
Хэммет Дэшил
Адна гадзiна (на белорусском языке)
Дэшыэл Хэмет
АДНА ГАДЗIНА
- Пазнаёмцеся, гэта - мiстэр Кроствэйт, - сказаў Вэнс Рычманд.
Кроствэйт, якi сядзеў, зацiснуты ў адно з шырокiх крэслаў, што стаялi ў кабiнеце адваката, буркнуў нешта ў сувязi з адбыўшайся прэзентацыяй.
Гэты Кроствэйт быў чалавек-пухiр велiзарных памераў, запхнуты ў зялёны клятчасты гарнiтур, што анiяк не памяншаў яго габарытаў. Гальштук быў увасабленнем безгустоўнасцi, пераважна жоўтых адценняў, з дыяментавай зашчэпкай у цэнтры. Камянi былi начэплены i на пухлыя пальцы. Ад друзлага тлушчу рысы твару расплылiся, у вынiку яго круглы чырвоны твар быў здатны толькi на адзiн выраз - незадаволеную свiнскасць, што было звыклай для яго мiнай. Ад Кроствэйта моцна патыхала джынам.
- Мiстэр Кроствэйт з'яўляецца прадстаўнiком кампанii па вытворчасцi вогнетушыцеляў на цiхаакiянскiм узбярэжжы, - пачаў расказваць Вэнс Рычманд, пасля таго як я ўсеўся ў крэсле. - Яго кантора - на Кернi-стрыт, непадалёк ад Калiфорнiя-стрыт. Учора ў 14.45 ён пайшоў у сваю кантору. Аўтамабiль маркi "Гудзон" пакiнуў перад уваходам у будынак, не заглушыўшы рухавiка. Праз дзесяць хвiлiн ён вярнуўся. Машыны на месцы не было.
Я зiрнуў на Кроствэйта. Той сядзеў, утаропiўшыся ў свае тлустыя каленi i не выказваючы анiякай цiкавасцi да слоў адваката. Я адразу ж перавёў позiрк на Вэнса Рычманда; той, з чыста паголеным шэрым тварам i хударлявай фiгурай, выглядаў куды якiм прыгажуном побач са сваiм пухлявым клiентам.
- Праз пяць хвiлiн пасля таго, як мiстэр Кроствэйт вылез з машыны i пайшоў у кантору, - працягваў адвакат, - на рагу Клэй i Кернi-стрыт загiнуў пад коламi аўтамабiля чалавек па прозвiшчы Ньюхаўс, уладальнiк друкарнi, той што на Калiфорнiя-стрыт. Хутка пасля здарэння палiцыя адшукала аўтамабiль, усяго за квартал ад месца здарэння, на Мантгомеры-стрыт каля Клэй-стрыт.
Здарэнне даволi зразумелае. Нехта адразу ж пасля таго, як мiстэр Кроствэйт увайшоў у кантору, украў машыну i, пагнаўшы яе на поўнай хуткасцi, наехаў на Ньюхаўса, потым, напалоханы тым, што здарылася, кiнуў аўтамабiль i знiк. А цяпер уявiце становiшча, у якiм апынуўся мiстэр Кроствэйт: тры днi таму, едучы за рулём, вiдаць, крыху неасцярожна...
- П'яны, - сказаў без усялякiх эмоцый Кроствэйт, не падымаючы вачэй ад абцягнутых клятчастай тканiнай каленяў, хрыпла-сiплаватым голасам, якi бывае ў людзей з добра прапiтай глоткай.
- Едучы за рулём, вiдаць, крыху неасцярожна па Ван-Нес-авеню, - працягваў Вэнс Рычманд, не звяртаючы ўвагi на рэмарку клiента, - мiстэр Кроствэйт збiў мiнака. Той чалавек не надта пацярпеў i атрымае вельмi шчодрую кампенсацыю за нанесеную шкоду. Але мы павiнны з'явiцца ў суд у наступны панядзелак па абвiнавачваннi ў неасцярожным кiраваннi аўтамабiлем, i баюся, што ўчарашняе здарэнне, у час якога быў забiты той самы друкар, можа нарабiць нам шкоды.
Нiхто не лiчыць, што Кроствэйт быў у машыне, калi тая наехала на друкара, - у нас ёсць шмат доказаў, што яго там не было. Але баюся, як бы гэта здарэнне не павярнулi супраць нас, калi будуць разглядаць выпадак на Ван-Нес-авеню. Як адвакат я ведаю, колькi ачкоў можа набраць, калi захоча, абвiнаваўца на тым нязначным факце, што адна i тая ж машына наехала на чалавека на Ван-Нес-авеню, а ўчора збiла яшчэ аднаго чалавека.