Читать «Раманiст (на белорусском языке)» онлайн - страница 4
Жорж Сименон
* Абавязковая (лац.).
I ўсё ж я пытаюся ў сябе: а цi не было гэта сiмптомам? Цi не выяўлялася тут патрэба аднаўляць на свой лад людзей, якiх бачыш побач? Бо ў часопiсах падобнага кшталту амаль нiколi не знаходзiш выкладу якiх-небудзь iдэй. У некаторых, праўда, вучнi ставяць i абмяркоўваюць палiтычныя i фiласофскiя пытаннi. Але гэтыя не стануць раманiстамi. Як мне здаецца, будучага раманiста характарызуе патрэба ператвараць жывых людзей цi, калi вам даспадобы больш прэтэнцыёзнае вызначэнне, замешваць чалавечае цеста. Рэдка ён таксама вылучаецца i прыкладнымi паводзiнамi. Хiба не трэба ўбiраць у сябе жыццё ўсiмi порамi, каб перастварыць яго? Хiба не трэба як мага болей кантактаваць з людзьмi, каб нанова стварыць iх? Адсюль жудасны голад, жудасная прага жыцця ва ўсiх ягоных праявах, патрэба пагружацца ў чалавечае, пакуль не аб'ясiся iм да агiды.
У семнаццаць, вымушаны зарабляць сабе на жыццё, я стаў рэпарцёрам. Чаму? Не ведаю. Нiколi раней я не чытаў газет. Не меў анiякага ўяўлення аб палiтыцы. Наўрад цi мог сказаць, якiя партыi супернiчаюць у нашым маленькiм горадзе. I, аднак, у дзень, калi мне прыйшлося шукаць працу, я зусiм натуральна, можна нават сказаць, непазбежна зайшоў у змрочны калiдор рэдакцыi аднае газеты i пастукаўся ў кабiнет да галоўнага радактара. А колькi маладых людзей да мяне рабiлi тое ж самае - з такiм жа няведаннем, але несвядома падпарадкоўваючыся таму ж iнстынкту?
Я не знаходжу iншага слова, iншага тлумачэння. Тут, у гэтым цяжкiм паху свiнца i друкарскай фарбы, кандэнсавалася ўсё жыццё горада. Тут была процьма чалавечага цеста, i яно замешвалася на поўных абаротах. Бо гэтая машына заглытвала ўсё жыццёвае, чалавечае: пяцьдзесят тысяч чалавек, якiя шалелi на баксёрскiм матчы цi палiтычным мiтынгу; аўтамабiльная цi трамвайная катастрофа, якая паламала жыццё многiм людзям; крывавая драма, якая ўсхвалявала многiя сем'i; валацуга, злодзей, пануры хулiган, наркаман у пошуках порцыi атруты; палiтык, якi вымольвае галасы, цi паважны абываталь, якi дамагаецца ордэна або прэзiдэнцтва ў якiм-небудзь таварыстве, у чымсьцi такiм, што дазволiць яму вырвацца з кола пасрэднасцi...
Якi цуд для хлопчыка акунуцца ва ўсё гэта! Усе дзверы раптам расчыняюцца перад табою. Муры страчваюць сваю непранiкальнасць. Ты зведваеш чалавечыя таямнiцы. З нататнiкам у руцэ нясешся да яшчэ не астылага трупа, гонiшся за палiцэйскай машынаю, сустракаешся ў калiдорах Палаца правасуддзя са злачынцам у кайданках, змешваешся з забастоўшчыкамi, з беспрацоўнымi, дый цi ж мала чаго яшчэ?..
Яшчэ некалькi хвiлiн назад я быў усяго толькi нiкому не вядомы вучань. Але пасля таго, як я ўвайшоў у кабiнет i нясмела пагаварыў з барадатым панам, у якога пад пазногцямi жалоба, гэтым прарокам сярэдняга чытача нашага горада, я мог лiчыць, што мне належыць увесь свет.
Думаю, што, калi б сёння я апынуўся на месцы гэтага барадатага рэдактара i да мяне ў кабiнет увайшоў семнаццацiгадовы кандыдат у рэпарцёры, якi дрыжаў бы ад хвалявання, я яму ласкава сказаў бы: