Читать «Змагарныя дарогi (на белорусском языке)» онлайн - страница 192
К Акула
Кiньце вокам на паўдзённы бераг, што дугой абгiнае затоку. Розныя збудаваньнi непарыўным шнурам абселi бераг, як сягнуць вокам - аж да Сорэнто. Колькi-ж разоў сьпiхаў людзей i iхныя збудаваньнi ў мора магутны двухгаловы Вэзувiй. Яны зноў мабiлiзавалi сiлы й сродкi ды дзяўблi чорную вулканiчную ляву, зноў узьбiралiся вышэй i вышэй на падножжа вулкану. Так i цяпер самыя найадважнейшыя, а мо й найбяднейшыя пасялiлiся аж на мяжы небясьпечнае зоны. Пражыць iх сонца зьверху й пячэ чорная лмiльёнамi ўсякнутых праменьняў чорная лява зьнiзу. Яны першымi адчуваюць кожнае дыханьне, кожны ўздрыг небясьпечнага суседа. Вунь тросься-ж ён iзноў пад вясну ў 1944 годзе. I цяпер заўважыць можна малых хлапчукоў па вулiцах Нэапаля, Пампеi й суседнiх мясцовасьцяў, што ў шкляных прабоўках прадаюць на сувэнiры турыстам па жменьцы гэтае апошняе, чорнае, да дзёгцю падобнае лавы. Дый хто пэўны, што гэта лява, дый якраз апошняя? Мо каторы набраў, дзе чаго пад руку папала. Iм-жа, малым, босым, паўгалодным, абарваным, абы тую лiру здабыць, абы з дня на дзень пражыць.
Калi Нэапаль вiтае вас тварамi незьлiчоных будынкаў i палацаў, затока аж кiшыць рухам усякiх мараплаваў i лодак. У порце людзi ўвiхаюцца над выладоўваньнем транспартных суднаў. Ваенныя матэр'ялы й прадукты едуць з-за акiяну, з Ангельшчыны. Трэба кармiць вялiкую ваенную машыну, што намагаецца цяпер выпхнуць немцаў зь iтальянскага бота на поўнач. Мараплавы халодзяць свае жываты й грэюць бакi каля берагоў прыстаняў. Каля iх мiтусяцца малыя лодкi быццам тыя парасяты каля сытых сьвiнаматак. Гудзе рой людзей, цывiльных i вайсковых - быццам у гарачую летнюю пару пчолы каля вульля. Мiж портам i абтокам Капры рэгулярна курсуюць пасажырскiя зь дзвюма палубамi, адкрытыя параплавы. Яны заўсёды запоўненыя народам. Гледзячы на той людзкi мурашнiк, можаце ўявiць важнасьць гэтай арганiчна-жыцьцёвай артэрыi, празь якую перанаселеная Iталiя, а цяпер пад час вайный звыш мiльённая армiя, лучыцца й супольна жыве з вонкавым эўрапейскiм i заакiянскiм сьветам.
Гледзячы на Нэапаль i ваколiцу, можаце дзiвiцца, якiм гэта чынам сабраў Творца сюды столькi цудаў прыроды. Хто ведае, цi ў працэсе тварэньня ня спыняўся ён тут на адпачынак i цi не пазносiў тыя скарбы ў гэтае месца наўмысьля, каб налюбавацца-нацешыцца вынiкамi свае працы...
II
Ня гледзячы на тое, што ўжо палова сьнежня мiнула й што ў далёкай Беларусi, пэўна, пануе лютая зiма, Нэапаль купаецца ў сонцы. Вулiцы ягоныя брудныя й пыльныя. Па асфальтах бражджаць i стогнуць вялiкiя зялёна-шэрыя грузавiкi. Дзесьцi далёка на поўначы шалее бесьперапыннае змаганьне. Тут-жа адно цягнецца тоўстая нiтка, што вядзе да гэтага клубка агню й смерцi. Па ёй плывуць сокi, што стала ўзмацняюць i папаўняюць неабходнымi калёрыямi ўсе клетачкi вялiкага арганiзму ваеннае машыны. Побач гэтай нiткi таўчэцца самая бедная, абадраная й звычайна зладзейская гарадзкая Нэапалiтанская галеча. Прагнымi вачыма сочыць, цi дзе няма якое прорвы, цi не пацячэ набок, каб накiнуцца, нарабаваць. А калi само дзе не пацячэ, то й дзiрку пастарацца зрабiць, дапамагчы, абы нажыцца.