Читать «За волю (на белорусском языке)» онлайн - страница 98

К Акула

- Пра каго ты гаворыш? - спытаўся Джоў.

- Антона Шпака. Чуў пра такога?

- Не магу сказаць, што ня чуў.

- Зацiкаўлены?

- Солё?

- Ага.

- Магу спрабаваць.

- Добра. Я спадзяваўся, што згодзiшся. Цяпер-жа хачу табе перадаць, каб было вельмi ясна вось што: мы нiякiм чынам ня можам быць удзельнiкамi забойства.

- Было-б куды прасьцей, - запярэчыў Джоў.

- Разумею, але мы ня можам, прынамсi зараз... Так што няма выбару. Астаецца адно: пабяседаваць з гэтым фашыстам, - падмацаваўшы адпаведнай аплявухай, каб добра слухаў, панiмаеш, - адным словам напалохаць яго так, каб больш рота не адкрываў. Кажу, што можаш яму даць так называемыя фiзiчаскiя аргументы, але толькi касьцей не паламаць i не пакалечыць. Ён, як чую, слабая лягушка, дык супрацiву ня дасьць. Пойдзе. Згода?

- Спрабую. За адпаведную выручку.

- Выручка будзе. Добра, цяпер пра дэталi.

Капшун апiсаў выгляд Шпака так, як чуў пра яго ад Веры. Нацiск палажыў на тое, што пiсьменьнiк ранiцай любiць вудачку закiнуць на рэчцы i таму ёсьць магчымасьць аднаму рыбаку пагутарыць зь iншым. Надзвычайна! Джоў усьмiхнуўся й кiўнуў галавою. А як-жа! Тут можна было-б лыжку той прыказачнай солi на рану, для гумару... Яму падабалася такое заданьне.

- Сьпяшацца няма чаго, - раiў Капшун. - Прыгледзься чалавеку здалёк, але каб на цябе нiхто ўвагi не зьвярнуў. Ты ведаеш пра яго даволi ўжо ад мяне, а там сам глядзi як выгадней.

- Окэй. Калi стары сволач пачне адбiвацца, або клiкаць каго на помач, дык што мне рабiць?

- Дзе там ён, здыхляк нiкчэмны, пачне. Зрэшты, ужывай сваю галаву.

Джоў прыабяцаў узяцца за гэнае заданьне ўжо назаўтра, а Капшуну аж палягчэла, што галоўнага працiўнiка прыбярэ з дарогi.

33

Антон Шпак глядзеў на здымкi тае вялiкае рыбы, што вiселi над камiнкам у галоўнай залi рэсорту i яму пачынала дакараць амбiтнае самалюбства рыбалова. Калi рыба такой вялiчынi была запраўды злоўленая ў рацэ Пома раней дык, з помаччу Бога, ён, Антон Шпак, - не абы якi рыбак, - можа i цяпер падобную цацу злавiць. I ў працы, i ў адпачынку Шпак трымаўся мэтодаў. Разважаў, што каб добрую рыбiну злавiць, трэба перш грунтоўна перачасаць рэчку, разьведаць праўдападобныя i магчымыя сховiшчы вялiкае фарэлi. Кажнае ранiцы цi на захад сонца ён аддаваў даволi часу расплянаванаму дасьледваньню ракi.