Читать «За волю (на белорусском языке)» онлайн - страница 3

К Акула

Гэтак загадалi. Так мае быць!

Арганiзаваць ударнае сьвята "вялiкага кастрычнiка" - мала языкамi мянташыць. Рэкляма ў друку й радыё пажырае вялiкiя грошы. Даводзiцца, як i мiнулымi гадамi, ляпiць плякаты й афiшкi ў гарадох на вулiчныя слупы й газэтныя скрынi, платы й сьметнiкавыя кантэйнары. Гарадзкiя законы гэта забараняюць, але тут на помач iдзе цемра й спрыт. Ня зловiць цябе палiцыя, у якой рукi й час наркаманамi й зладзеямi занятыя. Кiраўнiцтва гэткай рэклямнай "кастрычнiцкай апэрацыi" намазолiць добра шматлiкiя мазгi, каб усiм сваiм вялiкiм i малым спэцам гэтай аграмаднай сваёй распоўзлай тэрыторыяй краiны даць адпаведныя iнструкцыi на тэму: дзе, калi, што i як...

Перадусiм неабходна парупiцца, каб галоўная веха партыi ў краiне, "Канадыйская трыбуна", павысiла i ўзмацнiла адпаведныя баявыя сыгналы. Мала таго. Яна павiнна пашырыць барабаншчыну пра грандыёзныя перамогi на эканамiчным фроньце ў краiне, якая, як вядома, нанесла галоўны ўдар гiтлераўскаму фашызму й мiлiтарызму. Абавязкова павiнны быць i натхняючыя матар'ялы пра няспынны iмклiвы рух iдэяў Маркса й Ленiна ў цэлым сьвеце. Забясьпечыць матар'яламi i левую буржуазную прэсу ды радыё.

А гэтта, як на тое лiха, быццам мышы спад мятлы, павылазiлi на сьвятло дзённае недабiтыя ўдома i непалоўленыя "ворганамi" ў Заходняй Эўропе - хоць бальшыня зь iх апынулася пасьля вайны ў Гулагу, - "беларускiя буржуазныя нацыяналiсты". Гэтыя "фашыстоўскiя цемрашалы" пачалi арганiзавацца, знайшлi сярод Канадыйцаў новых хаўрусьнiкаў. Баявое заданьне, загад зьверху: неадкладна заняцца iмi!

2

Дзяўчына сядзела на крэсьле ля камiнку. Сьвежанькi, дзiцячага выразу й зусiм правiльных клясычных рысаў твар. Анi шмiнкi, нi пудры. Даўгiя, хвалiстыя, цемнаватыя блёнд валосы. Вялiкiя, блакiтныя й разумныя вочы. Сьцiпласьць i поўная канцэнтрацыя. Быццам мастаком вылiтая фiгура ў тугой белай блюзцы, шэрага колеру андарак у складкi. Вочы ўпiлiся ў чалавека, што ў мяккiм крэсьле расьсеўся з другога боку камiнка.

Сонечнае сьвятло хлынула ў пакой праз вэнэцыйскiя заслоны. Ля сьцяны пакою полка з кнiгамi дэманстравала сябе вялiкiм зборам твораў Ленiна, партрэт якога вiсеў побач на сьцяне. Каля Ленiна i творы Горкага, Маякоўскага ды й iншых бальшавiцкiх зброяносцаў. У куце, на стале - руды самавар i пара кубкаў, а на камiнку, побач парцалянавых балерынаў, пачарнелы мядзяны конь трымаў кампанiю электрычнаму гадзiньнiку. Пiсьмовы стол зь бiзнэсавым старым Рэмiнгтонам i купай кнiгаў ды папераў займаў абшырнае месца ля сьцяны. Савецкiя газэты, мясцовы "Рабочий", часапiс "Тайм" i радфардзкаялевалiбэральная "квактуха" "Стар" зь нейкай прычыны добрым ладам пастроiлiся на нiзкiм кафэйным столiку.