Читать «Гары Потэр і Філасофскі камень» онлайн - страница 4

Джаан Роўлінг

Містэр Дурслі застыў у сваім фатэлі. Зорапады па ўсёй Брытаніі? Совы лятаюць удзень? На вуліцах дзіўныя людзі ў мантыях? І... і нехта шапатаўся аб Потэрах...

Місіс Дурслі ўвайшла ў гасцёўне з дзвума кубкамі гарбаты. Гэта было не надта добра, бо ён павінен быў спытаць яе аб нечым непрыемным. Дурслі нервова адкашляўся.

— Ммм... Пятунья, даражэнькая... Ці ты не чула ў апошні час што-небудзь аб сваёй сястры?

Як ён і баяўся, місіс Дурслі здзіўлена і раззлавана паглядзела ў яго бок. Нарэшце, яны ж з усяе моцы рабілі выгляд, што аніякай сястры не існуе.

— Ані, — рэзка адказала Пятунья мужу. — А чаму ты цікавішся?

— ну, сёння ў навінах паведамлялі пра нейкія дзівосы, — прамармытаў містэр Дурслі, — Совы... зорапады... і па горадзе сёння шлэндала шмат нейкіх дзівакоў...

— І што? — адрэзала місіс Дурслі.

— Ну я вырашыў... што гэта нейкім чынам павязана... з такімі... як яна.

Місіс Дурслі пачала смактаць гарбату праз сціснутыя вусны. Яе муж збіраўся з мужнасцю сказаць, што сярод дзівакоў узгадвалася прозвішча Потэр, але так і не адважыўся. Замест гэтага, ён, як толькі мог абыякава, спытаўся:

— Іх сын... ён жа аднагодак нашага Дадлі?

— Напэўна так, — халодна адказала місіс Дурслі.

— А як яго назвалі? Говард?

— Гары. З майго пункту гледжання, брыдкае, мужыцкае імя.

— Так, — адказаў містэр Дурслі, а яго сэца супынілася ад жаху. — Згодзен з табою.

Яны моўчкі пайшлі да спаць. Пакуль Пятунья была ў ваннай, яе муж крадком скочыў у спальню і паглядзеў у вакно на садовы плот. Котка ўсё яшчэ была там. Яна глядзела кудысь у бок Прайвет Драйв, быццам штосьці чакала.

А можа гэта яму прымроілася? Можа гэта аніяк не павязана з Потэрамі? А што калі не... калі ўсё ткі павязана... напэўна, яму немагчыма будзе гэта вытрымаць.

Дурслі ляглі. Пятунья адразу ж заснула, а вось яе муж яшчэ доўга не спаў, разважаючы над тым, што здарылася. Нарэце, ён заснуў суцешыўшы сябе думкаю, што нават калі сённяшнія падзеі неяк павязаны з Потэрамі, тыя не адважацца наблізіцца да яго хаты, бо добра ведалі як Дурслі ставяцца да ім падобных... Ён ня знайшоў прычыны, каб яго з Пятуньяй магчыма было ўцягнуць ў іхныя справы. Дурслі пазіхнуў і павярнуўся на бок. Гэта не павінна яго непакоіць...

Але ж як ён памыляўся.

Містэр Дурслі паглыбіўся ў трывожны сон, але гэтага нельга было сказаць аб котке, што сядзела на яго плоце. Яна не падавала ані прызнака дрымоты, а толькі нерухома, як статуя сядзела ўтаропіўшы вочы ў далёкі куток Прайвет Драйв. Котка нават не ўздрыганулася, калі на суседняй вуліцы грукнулі дзверы аўтамабіля ці калі па-над яе галавою праляцелі дзве савы. Была ўжо апоўнач, калі котка нарэшце варухнулася.

На рагу вуліцы, раптоўна, як быццам выскочыўшы з-пад зямлі, аб’явіўся чалавек. Котка хістнула хвастом, яе вочы зввузіліся і пачалі назіраць за прыбылым.