Читать «Гары Потэр і Філасофскі камень» онлайн - страница 6

Джаан Роўлінг

— Так, я памятаю, — раздражнённа прамовіла МакГонагал. — Але ня трэба з-за гэтага губляць розум. Сярод дня аб’яўляюцца на вачах у маглаў, каб абменьвацца плёткамі і нават не здагадаўшыся апрануцца ў іхнюю вопрадку.

Яна едка зірнула на Дамблдора, чакаючы, што ён нешта адкажа, але той маўчаў, таму прафесарка працягвала:

— Выдатна было, калі б у дзень знікнення Самі Ведаеце Каго, маглы даведаліся б аб нашым існаванні. Ці вы лічыце ён сапраўды знік, Дамблдор?

— Здаецца так, — адказаў Дамблдор, — І мы павінны адсвяткаваць гэта. Ці не жадаеце шэрбетавых цытрынак?

— Чаго?

— Шэрбетавых цытрынак. Гэта адзін з маіх улюбённых маглаўскіх ласункаў.

— Дзякуй, ня трэба, — рэзка адказала прафесарка МакГонагал, быццам лічыла, што зараз не самы лепшы час для шэрбетавых цытрынак. — Як я ўжо казала, тое што Самі Ведаеце Хто знік...

— Вы, мая даражэнькая, безумоўна разумная асоба і я не разумею, чаму вы не называеце яго імя? Усе гэтыя “Самі Ведаеце Хто” сапраўднае глупства. Я вось ужо на працягу адзінаццаці год змагаюся з тым, каб яго называлі сапраўдным імем — Вальдэморт, — прафесарка МакГонагал уздрыганулася, але Дамблдор, які ў гэты час спрабаваў адклеіць адну ад другой дзве цытрынкі, здаецца не заўважыў гэтага. — Калі мы будзем працягваць называць яго Самі Ведаеце Хто, гэта толькі яшчэ больш усё заблытае. Таму не бачу падставаў, каб не называць Вальдэморта яго імем.

— Так, я ведаю што няма, — напалову раздражнённа, напалову захопленна адказала прафесарка. — Але вы іншая справа. Усім вядома, што вы былі адзіным каго Самі Ведаеце Х... добра, Вальдэморт... сапраўды баяўся.

— Вы перабольшваеце, — халодна адказаў Дамблдор, — я ніколі ня меў столькі моцы, як Вальдэморт.

— Толькі таму, што вы... ну... зашляхетны, каб карыстацца чымсь падобным.

— Як добра, што зараз цёмна. Я не чырванеў гэтак ажно з тых часоў, калі мадам Помфры сказала мне, што ёй спадабаліся мае новыя навушнікі.

Прафесарка МакГонагал узняла на Дамблдора свае вострыя вочкі і прамовіла:

— Совы сярод дня анішто ў параўнанні з чуткамі, што лунаюць па наваколлі. Вы ведаеце што кажуць людзі? Чаму ён знік? Што, нарэшце, супыніла яго?

Здавалася адзінай прычынаю па якой прафесарка прасядзела ўвесь дзень на халодым плоце ў каціным абліччы было жаданне абмеркаваць чуткі з Даблдорам. Яна, ані як котка, ані як жанчына не свердлавала Дамблдора вачыма так, як зараз. Было зразумела, што яна не паверыць таму, што кажуць “усе” ажно пакуль Дамблдор не падцвердзіць, што гэта праўда. Аднак ён засяродзіўся на спажыванні шэрбетных цытрынак і нічога не адказаў.

— Кажуць, — выціснула прафесарка з сябе, — што мінулай ноччу Вальдэморт завітаў у Лагчыну Годрыка. Што ён шукаў Потэраў. І што Лілі і Джэймс... што... што яны... загінулі.

Дамблдор штурхнуў галавой, прафесарка МакГонагал вохнула.

— Лілі і Джэймс... не магу ў гэта паверыць... не жадаю ў гэта верыць... Вох, Альбус...

— Ведаю... ведаю, — цяжка адказаў Дамблдор, гладзячы яе па плячу.

— І гэта не ўсё, — з дрыготкай у голасе працягвала прафесарка. — Кажуць, ён жадаў забіць маленькага сына Потэраў — Гары, але... не здолеў. Не здолеў забіць маленькага хлопчыка. Ніхто ня ведае чаму, але кажуць, што калі ў яго не атрымалася забіць Гары, яго моц неяк сапсавалася... таму ён і знік.