Читать «Гары Потэр і Філасофскі камень» онлайн - страница 2
Джаан Роўлінг
Але на ўскрайку гораду нешта іншае прымусіла дрылі выкінуцца з яго розуму. Стоячы ў звычайным ранкавым заторы Дурслі не мог не заўважыць безліч дзіўна апранутых людзей. Людзей у старажытных мантыях. Містэр Дурслі страшэнна не любіў тых, хто апранаўся па дзівацку — што за вопрадка ў гэтых юнакоў. Дурслі вырашыў, што гэта нейкая новая моладзевая мода. Ён пачаў стукаць пальцамі па стырну і тут яго погляд супыніўся на колькіх дзіваках, што стаялі побач і аб нечым узбуджана шапаталіся. Містэр Дурслі з абурэннем заўважыў, што сярод іх былі не толькі юнакі. Адзін з дзівакоў, яўна старэйшы за самога Дурслі, быў апрануты ў смарагдава-зялёную мантыю. Гэта ўзнервавала яго. Але тут Дурслі прыйшло да галавы, што гэта нечыя дурныя фокусы — а людзі збіраюць на штосьці ахвяры. Напэўна так яно і было. Тут аўтамабільная плынь рушыла з мёртвай кропкі і, калі праз колькі хвілінаў Дурслі заехаў на грунінгаўскую паркоўку, ён зноўку думаў толькі аб сваіх дрылях.
Містэр Дурслі, як і заўжды сядзеў у сваім кабінэце на дзесятым паверсе спіной да вакна і калі б ён гэтага не зрабіў, гэтай раніцай яму было б даволі цяжка засяродзіцца на сваіх дрылях. Ён не мог бачыць, што за вакном, сярод дня, гойсалі шматлікія совы, але ж гэта бачыла безліч мінакоў, што, задраўшы галовы і раскрыўшы рты, стаялі сярод вуліцы і назіралі за птушкамі. Большасць з людзей раней не бачыла соў нават у ночы. Аднак містэр Дурслі правёў звычайны, вольны ад соў ранак. Ён пяць разоў накрычаў на падначаленных, зрабіў колькі важных тэлефанаванняў, зноўку трошкі пакрычаў. Абедзенны час, ён сустрэў у цудоўным настроі. Дурслі вырашыў размяць косткі і схадзіць па прысмакі ў булачню на супрацьлеглым баку ад яго офісу.
Ён ужо забыўся аб людзях у мантыях, калі раптам ўбачыў колькасць ля булачні. Праходзячы міма, Дурсі са злосцю паглядзеў на іх. Невядома чаму, але дзівакі прымусілі яго занепакоіцца. Яны працягвалі аб нечым ўзбуджана шапатацца і Дурслі не заўважыў ані ў кога з іх нават намёку на кружку для збору ахвяраў. Калі на зваротным шляху Дурслі, сціскаючы ў руке вялізны пакет з вялізным пончыкам, зноў прамінаў дзівакоў ён пачуў колькі слоў з іх размовы.
— Потэры, гэта праўда, я чуў што...
— ... так, іх сын — Гары...
Містэр Дурслі скамянеў. Яго ахапіў жах. Ён паглядзеў у бок шаптуноў, быццам жадаў ім нешта сказаць, але перадумаў.
Ён маланкаю кінуўся праз дарогу, паспяшаў у свой кабінэт, загадаў секратарцы не турбаваць яго і ўжо амаль скончыў набіраць свой хатні нумар, але супыніўся. Ён паклаў слухалку на тэлефон, разгладзіў свае вусішчы і падаў разважаць... Не, ня трэба дурыць. Потэр не такое ўжо рэдкае прозвішча. Ён упэўніў сябе, што безліч людзей маюць гэткае ж прозвішча і сына Гары. Больш таго, ён нават ня быў упэўнены, што яго пляменніка клічуцб Гары, Дурслі ніколі не бачыў хлопца. Мабыць яго клічуць Гарві. Альбо Гаральд. Навошта яму турбаваць жонку, якая і так губляе спакой пры любой згадке аб сястры. Дурслі не вінаваціў жонку... калі б ён сам меў такую сястру... але ж усе гэтыя людзі ў мантыях...