Читать «Гары Потэр і Філасофскі камень» онлайн - страница 3
Джаан Роўлінг
Увесь астатні дзень містэру Дурслі было амаль што немагчыма засяродзіцца на дрылях і калі а пятай вечара пакідаў офіс, ён быў настолькі расхваляваны, што папросту наштурхнуўся на кагосці стаялага ля ўваходу.
— Прашу прабачэння, — кінуў Дурслі маленечкаму дзядку, які ледзь не паваліўся на зямлю. Але праз імгненне-другое містэр Дурслі зразумеў, што чалавечак быў апрануты ў фіялетавую мантыю. Той здавалася ані не турбаваўся з таго, што яго толькі што ледзь не павалілі на зямлю. Наадварот, дзядок расцягнуўся ва ўсмешцы і рыпучым голасам, які прымусіў шмат каго з мінакоў азірнуцца, прамовіў:
— Не трэба прабачэнняў, мой даражэнькі, анічога ня здольна сёння парушыць мой настрой! Узрадуйцеся, Самі Ведаеце Хто, нарэшце памёр! Нават такі магл як вы, павінен гэта адсвяткаваць!
Стары абняў містэра Дурслі і сыйшоў прэчкі.
Дурслі, скамянеў. Яго толькі што абняў нехта з кім ён нават ня быў знаёмы. Таксама ён быў занепакоены тым, што яго назвалі маглам, што б гэта слова не азначала. Містэр Дурслі быў ашаломлены. Ён паспяшаў да машыны і ўвесь шлях да дому яму ў галаву прыходзілі розныя фантазіі. Ён ніколі не рабіў гэтага ранней, бо ніколі ў жыцці не ўхваляў фантазіявання.
Калі ён пад’ехаў да дому нумар чатыры, Дурслі ўбачыў нешта, што ані як не палепшыла яго настрой — гэта была тая ж самая паласатая котка, якую ён бачыў ранніцай. Цяпер яна сядзела на плоце атачаўшым сад містэра Дурслі. Ён быў упэўнены, што котка тая ж самая, бо пазнаў палоскі, нагадваючыя акуляры, вакол кацячых вачэй.
— Псік! — крыкнуў Дурслі.
Але котка ані варухнулася і толькі адаравала яго суровым позіркам. Містэр Дурслі здзівіўся, бо гэта аніяк не нагадвала звычайныя кацячыя паводзіны. Спрабуючы ўзяць сабе ў рукі ён увайшоў у хату. Дурслі, як ужо вырашыў ранней, анічога не сказаў жонке.
Місіс Дурслі правяла цалкам выдатны звычайны дзень. За вячэраю яна расказала мужу, што ў суседкі нейкія праблемы з дачкой, а Дадлі вывучыў новае слова (Ня буду). Містэр Дурслі імкнуўся паводзіць сябе, як заўжды. Калі Дадлі паклалі спаць, ён пайшоў у гасцёўню, каб паглядзець апошнія навіны.
— ... і нарэшце, арнітолагі з усёй краіны заўважылі сёння вельмі дзіўныя паводзіны соваў. Гэтыя птушкі, якія звычайна палююць ноччу і ніколі не лятаюць пры дзённым святле. Але сёння з самога ранку іх заўважаюць па ўсёй краіне. Самыя вядомыя эксперты б’юцца над загадкай, чаму совы раптоўна змянілі свой рэжым дня, — вядучы навінаў усміхнуўся. — Вельмі загадкава. А цяпер Джым МакГафін з навінамі аб надвор’і. Джым, ці не абяцаюць ў ночы савінай залевы?
— Ну, Тэд, — адказаў метэаролаг, — аб гэтым мне нічога не вядома. Але не толькі совы паводзяць сябе дзіўна. Гледачы, якія жывуць алёка адно ад аднаго, з Кента, Ёркшыра і Дандзі паведамілі мне па тэлефоне, што замест абяцанага мной учора дажджу, яны бачылі ў небе сапраўдныя зорапады! Магчыма нехта ўжо пачаў святкаваць Ноч феерверкаў — але мае любыя, яна ж адбудзецца толькі на наступным тыдню! Аднак магу дакладна паведаміць, што сённяшняй ноччу нас чакае высокая вільготнасць.