Читать «Гары Потэр і Філасофскі камень» онлайн

Джаан Роўлінг

Дж. К. Роўлінг

Гары Потэр і Філасофскі камень

Для Джэсікі, якая любіць разнастайныя гісторыі,

для Анны, якая таксама іх вельмі любіць,

і для Дзі, што пачула гэту казку першай.

І. Хлопчык, які застаўся жывы

Містэр і місіс Дурслі, што жылі ў доме нумар чатыры па вуліцы Прайвет Драйв, маглі з гонарам заявіць, што яны, дзякуй Пану, былі цалкавіта звычайнай сям’ёй. І гэта былі апошнія людзі ад якіх вы б чакалі ўдзелу ў нечым дзівацкім, альбо таямнічым, бо Дурслі папросту не ўхвалялі падобнага глупства.

Містэр Дурслі — вялізарны, грузны чалавек, які амаль што ня меў шыі, затое меў агромістыя вусы, ён узначальваў фірму па вытворчасці дрыляў, якую назваў “Грунінгс”. Яго жонка наадварот была хударлявай светлавалосай жанчынаю з шыяй у два разы даўжэйшай за звычайную, што без праблемаў дазваляла ёй займацца сваёй улюбёнай развагаю — высунуўшыся па-над плотам, шпіёніць за суседзямі. Акрамя таго містэр і місіс Дурслі мелі малога сыны Дадлі, якога лічылі самым найвыдатнейшым хлопчыкам у свеце.

Але ж адну таямніцу Дурслі ўсё-ткі мелі і вельмі баяліся, што аб ёй хтось даведаецца. Дурслі не вытрымалі, калі б хто з іх знаёмых ці суседзях здагадаўся бы аб Потэрах. Місіс Потэр была радной сястрою місіс Дурслі, але яны не бачыліся ўжо колькі год. Місіс Дурслі ўвогуле рабіла выгляд, што ня мае аніякай сястры, таму што місіс Потэр і яе нікчэма-муж былі самымі недурслійнымі людзмі, якіх толькі мажліва было сабе ўявіць. Дурслі з дрогатам уяўлялі сабе, што скажуць суседзі, калі Потэры раптам апынуцца на іх вуліцы. Адзінае што Дурслі ведалі аб сваяках, тое што Потэры таксама мелі малога сына і той был яшчэ адной нагодаю ніколі не сустракацца з Потэрамі, каб пазбавіць Дадлі ад кампаніі падобных дзяцей.

У шэры і сумны аўторак, калі пачалася нашая гісторыя, Дурслі прачнуліся і нішто пад пахнурным небам знадворку не казала аб тым, што па ўсёй краіне адбываецца нешта дзіўнае і незвычайнае. Містэр Дурслі, збіраючыся на працу варкатаў сабе пад нос, завязваючы свой самы нудны гальштук, а місіс Дурслі непадалёк шчасліва пераказвала яму плёткі, змагаючыся пасадзіць падняўшага лямант Дадлі на яго высокае крэсла.

Ніхто з іх не заўважыў, як міма іх вакна пранеслася вялізная няясыць.

А палове на восьмую містэр Дурслі ўзяў свой партфель, цмокнуў жонку і паспрабаваў пацалаваць на развітанне Дадлі, але прамазаў, паколькі той у гэты момант гістэрыў і раскідваў па сценах аўсяную кашу са сваёй талеркі.

— Гарэза малая, — усміхнуўся містэр Дурсі і выйшаў надорак і сеўшы ў машыну выехаў па-за межы дома нумар чатыры.

Першую прыкмету таго, што тварыцца нешта асаблівае Дурслі заўважыў, калі на рагу вуліцы ўбачыў котку, што чытала мапу. Спачатку містэр Дурслі не звярнуў на гэта ўвагі, але, апамятаўшыся тузануў галавой у яе бок. І ўбачыў на рагу Прайвет Драйв толькі звычайную паласатую котку без аніякіх прыкмет мапы. Як гэта сталася? Напэўна, гульні светлавых блікаў, вырашыў Дурслі. Міргаючы ён утаропіўся на котку, тая таксама глядзела яму ў вочы. Дурслі заехаў на гару, праз люстэрка працягваючы сачыць за коткай. Тая чытала шыльду Прайвет Драйв на другім баку вуліцы — не яна папросту глядзела на вывеску, бо коткі ня ўмеюць чытаць ані мапы, ані вывескі. Містэр Дурслі патрос галавой, змагаючыся выкінуць адтуль котку і ўвесь шлях да гораду думаў толькі аб вялізным заказе на дрылі, які спадзяваўся сёння атрымаць.