Зноў і зноў прад вачамі Варшава-сталіца праходзіць, Ноччу плыве плытамі Сноў, што ўспаміны родзіць.Глядзіць маладзік асцярожна,Мігаючы, зоркі сваволяць.I — Вісла, якую няможнаТак, як і попел, адолець.Хоць дым яшчэ слепіць вочы, Ды днеюць вокны Варшавы,I крочыш таропка, і крочыш Сцягой, утаптанай у травы.Скляпенні святынь з журбоюВецер блакітны палошча,Плывеш — і плывуць з табоюРуіны дамоў і плошчы.Не многа ўбярог нязломныГорад, баронячы волю,—Зоркі, і месяц бяздомны,Раку, і цвінтар, і поле.Запомні куродым горкі,Пакуль палацы не ўсталі.Запомні магіл пагоркі,Пакуль іх не здратавалі...Надыхайся ветрам Свабоды,Якую ў заўтра несці,Пакратай зубамі шчэбень На Кракаўскім Прадмесці.Хай смагу спатоліць рэчка, Напомняць хваль яе рухі,Што сёння ты не асечка Дзён вераснёвай скрухі...Устань, каб да сонца ўзляталі Паверхі новай Варшавы,Што сёння плыве плытаміСноў, палеглых у травы.