Читать «Мой гай дубовы» онлайн - страница 21

Мацей Юзаф Канановіч

ЛЮСТЭРКА

Калі ў люстэрка гляджу бачу сябе і тое што па-за мною Калі ў вочы твае гляджу бачу цябе і сябе і ўсё што па-за намі што мы за сабой пакінулі што прамінула што час аддаліў Пакліч гэта наблізь вачыма гэтае першае чыстае зялёнае свежае — лацвей нам будзе разам праз стромы побач ісці — хоць бы з той гронкай бэзу якую тады не даў табе я...

НАД НЁМНАМ

Выспа пяску, Сапхпутая хваляю ў росны луг, Капытоў негатывы зафіксавала. Бярозы, што цені свае пасуць. Спіхваюць яе з адхону Да вадапою. Конь Цалуе пысу сваю Праз шкло вады I глядзіць са дна азярыны На стэп небакраю, На бледна-срэбраную падкову, Якую ў галоне згубіў Пегас. Крывавае вока сонца, Узгоркам прымружанае, Падглядвае голых дзяўчат, Што ўваходзяць у плаўкае золата, У цішу вады, У маўчанне аеру. А я З вокан высокіх гляджу На ўсход гарадскіх неонаў — Можа, сны Павядуць мяне да вадапою, Каб смагу спатоліць мог Трывожным золатам.

Зноскі

1

Напісана ў гітлераўскім лагеры для ваеннапалонных у 1945 г.