А ні дарогі не было, ні сцежак,А ні слядоў па снезе напрасткі.Нас абступалі камяніцы вежаў,Жандара постаць змрочыла блакіт.Але ў вачах не перакрэсліш свята,—Раднілася нявольнікаў сям’я.Ты з Волгі быў, грамадзянін Саветаў,Я з Нёмана, з Варшавы, з Польшчы я.Фашызму цыркуль не даваў спачыну... Мы ратаваліся не словам боскім,Ты блаславіў любімую АйчынуСвятловым, Шчыпачовым і Твардоўскім.Я — Лібертам, Міцкевіча баладайЦі палымянай Норвіда страфой.Грымела пераможна кананада,Як Пушкіна чыталі мы з табой.Світанак рос над намі вечным цудам,Нікога ён на свеце не міне.Ну, як цябе, Алёша, я забуду?Ты ж дружбаю пашырыў сэрца мне.Аршаншчына, чакаю я адказу,Дзе спіць мой сябар, пад якой сасной?Яго пачую і пазнаю зразу,Бо ў кожны час навекі ён са мной.
МАЁ ПАКАЛЕННЕ
Былі напачатку бель і сны,Сны немаўленчай абстракцыі,Пакуль не збудзілі мяне званы I водар рускай акацыі.Царкоўкі, чароды кабет і вазоў,I словы, як покліч бою,Як голас спрадвечных айчынных азоў:«Polska z tobą» — Польшча з табою!Пасля — барабанны пошчак ног,Рэкруцкі спеў з грукам,Ступіла вайна на самы парогГвалтоўным сталёвым друкам...З высокіх паверхаў праз вокны на брукУ зябкай ранішняй сініКветкі ляцелі з дзявочых рукДа песні: «О мой размарыне...» Драбінай раслі за гадамі гады,Поўдзень выходзіў з дасвецця,Дужэў, даспяваў лес малады,Будзілася сэрца ў паэце.Да трапяткіх вуснаў дзяўчатПадносіў я полымя ружы,Хмар навальнічных п’янлівы чадВецер гайдаў дужы.Нарэшце я незабыўнай вяснойЗірнуў пранізліва ў вочы адной...I зноўку белы малочны сонПа-над калыскай дачушкі —Вайна дратавала жытнёвы загон,Бухалі ў далечы пушкі...Забраўшы і песню і сэрца маё,Восень ірдзела іржава,Друз прыглушыў агню вастрыё — Упартая змоўкла Варшава.Граў потым вецер песню журбыНа трэснутых струнах руінаў,Пакуль апошні выстрал пальбыНа вуснах вайны не застынуў...Вяртаюся, любая, з дальніх мясцін,З поля аціхлага бою,Ты, помніш, пісала, ускліквае сын:Польшча са мной —Польшча з табою!
ЛІСТ
Ты ўяўляеш: Прастора,а гэта плошча, вымераная метрамі,ты гаворыш: Дзень,а гэта адрэзак часу ў абручах турботі штодзённасці гарбяках,астаецца Ноч — маленькая станцыяз забыццём — стойкай буфетнай,да якой прытуліцца можна,аж пакуль не абудзіць нас гупат і свіст цягніка,значыць, свет існуе па-за гэтым палонам(і імчыцца туды, адкуль рэха і тое не можа вярнуцца,як жыцце пасля трапнага стрэлу).Затрымаўся цягнік паміж часам і мной,а ні грукат не вырве мяне з анямення, ні свіст,толькі ліст ад Цябе,з забыцця мяне верне Твой ліст,па дарогах чужыны блукае ён, кружыць,і ў далонях халодных самшэлай вялюгай маўчыць...У Прастору цягну свае рукі — дзве рэйкі напружання,можа, выхапяць, вызваляць рукі світанак з начы?I тады да Цябе я вярнуся ў люлянку,пад калыскай схілілася ты і спяваеш...Вайна? Стрэлы — паштоўка маўчання — сляза.