Читать «Мой гай дубовы» онлайн - страница 2

Мацей Юзаф Канановіч

УРОЦЛАЎСКАЯ ІМПРЭСІЯ, 1952

На вулцы маленькай Уроцлава вецер на частаколе стараславянскую песню грае, нібыта арган. Дзяўчаты за сонечны вобад нясуць агністае кола, на якое з каштанаў пырскае дрыготкіх ценяў фантан. Муляр — анёл бяскрылы — з блакіту працягвае рукі па новы ладупак цэглы, даспелай у самы крэс. Завулак — заступіць шчыглік — захоплены — што за штукі! — высіцца шматпавярховы жалезабетонны лес. Даходзіць водгук прадмесця, борзды, шумлівы, іскрысты,— галасоў маладых і зычных праз хрыбетнік руін пералёт. Новыя рытмы ў тых песнях, узнёслых і дынамічных,— маладзічок рабрысты натуе акорды нот. Заплюшчу вочы ад грому, што доўга хрыпеў у горле заіржавелых вулканаў, аж нібы меч заблішчаў. За спаленым касцёлам вырастаў з папялішчаў, адраджаўся з вуголля Пястаў арол. I напеў.

МУЛЯРЫ

Метр за метрам вышай мецім рыску, нас высокі ўзлёт запаланіў. Мачты прымацуем на вятрыску — дом уверх пад парусам паплыў. Так без строп, без крылаў і без вёсел, хоць прырос граніт да ног і рук, уздымаем скрэплых фабрык водсвет і на сёмым небе забрукуем брук. Абжываем акіян прасторы. Скрыгат кранаў. Пеніцца раствор. Нагрувашчваем з цэменту горы. Заганяем клін між хмар і зор. З сотага паверха свет шырэе. Бачым Одру, шапкі ніў і хат. Даганяем сонца... Вечарэе. Палавіну зрэзаў далягляд.

ФРАНКФУРЦКІ ЗВОН

Суседзі-немцы, к вам у госці Ісці ў нас не было настрою. Я ўпершышо па гэтым мосце Іду з ахвотай і без зброі. Вам дзіўна, ды і мне нязвычна: Да вас з працягнутай рукою Ідзе паляк праз пагранічны Кардон над Одраю-ракою. Ён бачыў на сваёй радзіме, Як вашы вылюдкі без жалю Яго братоў у Асвенціме I ўсюды, дзе прайшлі, знішчалі... Гісторыя шчэ паскладае Пра звон у Франкфурце харалы. Хто ў міры жыць з другім жадае,— Перакуе мячы ў аралы. Нібы з нябёсаў над вадою Нага ўсявышняга спусціла Не звон, а стрэмя залатое, I гэта стрэмя зазвінела. Над вашым і над нашым полем Гучыць мелодыя другая: Адтуль, з-за Одры, больш ніколі Вайна на Ўсход не зашугае. «У дружбе, міры жыць шчасліва  Суседзям добрым па-суседску»,— Вяшчуе звон, і ўтораць нівы Яму па-польску, па-нямецку. Край свету звон чуцён з нязменнай Танальнасцю салютаў мая. I я душою, як антэнай, У гэты верш яго прымаю.