Читать «Мы з Санькам у тыле ворага» онлайн - страница 80

Iван Kiрэевiч Сяркоў

Спачатку за перагародкай нічога цікавага не было. Здаравенны афіцэр з шырбкай чырвонай патыліцай, якая складваецца над каўняром гармонікам, разглядае карту. Другі сухі, як кіёк, перавязаны раменнем, стаіць побач і робіць выгляд, што яго карта таксама цікавіць. Спачатку яны мірна паміж сабой гергеталі, затым таўсташыяму штосьці не спадабалася, і ён закрычаў, пырскаючы слінай. Чым далей, тым больш яго разбірала. Нарзшце ён грымнуў па стале кулаком, і сухі немец выскачыў за дзверы чырвоны, быццам печаны рак.

«Ух і злосны ж»,— падумаў Санька. У яго ўжо здранцвелі ногі і самлела спіна. Сядзець, сагнуўшыся ў крук, вельмі нязручна.

Па падлозе прагрукаталі салдацкія боты, гэта немец панёс белы эмаліраваны тазік і ручнік. Начальнік, зняўшы з сябе мундзір, таксама пайшоў на двор — будзе мыцца.

На стале побач з тоўстай скураной сумкай паблісквае чорнай, халоднай сталлю пісталет. У Санькі ёкнула сэрца. Вось яна, зброя.

— Узяць, узяць, узяць,— застукала кроў у вісках.

— А калі зловяць? — на нейкі момант завагаўся Санька. Але без зброі ў партызаны не бяруць.

Гэта адбылося на працягу адной хвіліны. Санька хуценька выскачыў з-за мяшка з просам, на пальцах падбег да дзвярэй і ўзяўся за ручку. 3-за коміна саскочыў кот, якога маці прынесла замест павешанага радыстам Паулем. Саскочыў, быццам кованы конь. Санька аж уздрыгнуў.

Ніхто ніколі не чуў, каб дзверы ў гэтай хаце рыпелі. А тут, калі трэба прашмыгнуць ціха, яны рыпнулі старымі, нямазанымі варотамі. Аж у грудзях пахаладзела.

Тры хуткія крокі, і пісталет у руках. Куды яго? 3 пісталетам на вачах у немцаў не выскачыш. Ён адцягнуў кішзню так, што штаны трэба трымаць рукамі. Загнаным зверам Санька аглянуўся на дзверы, на вокны. У двары маячыць каска і штык. Акно на вуліцу прыадчынена. За вокнамі дашчаны плот, яблыня і густы, высокі бульбоўнік.

— Шух-х! — зашамацеў бульбоўнік, і пісталет знік пад пажаўцелым ужо лісцем.

Санька глянуў на дзверы.

— Шух-х! — паляцела наўздагон за пісталетам і палявая афіцэрская сумка.

У сенцах Санька схаваўся за ступу і прыціх. Сэрца калоціцца, нібы злоўлены верабей. Нават у пот кінула. Нават дыхаць перастаў. А немец фыркае на двары маржом.

«Чыстаплюй!» — са злосцю падумаў Санька.

Глянцавыя хромавыя боты прагрукаталі за два крокі ад Санькі. Таўсташыі фашыст, асвяжыўшыся, быў у добрым настроі. Ён на хаду выціраў свае гладкія ружовыя шчокі і напяваў вясёлую песеньку.

Як толькі ляпнулі дзверы, Санька выскачыў з-за ступы, але на парозе сутыкнуўся з салдатам і выбіў у яго з рук эмаліраваны тазік. Немец вылаяўся і паддаў нашаму камандзіру кованым ботам. Той куляй зляцеў з ганка і расцягнуўся пад самымі нагамі вартавога, які заржаў так, быццам яго казыталі пад пахамі. У сваю чаргу ён даў Саньку дабаўкі і закрычаў услед: