Читать «Пінская шляхта» онлайн - страница 10
Винцент Дунин-Марцинкевич
Кручкоў. Ну, калі так крэпка яго мілуеш, дык ужо няма чаго раздумваць. Панове бацькі! Трэба іх злучыць, а то новае ўгалоўнае дзела зваліцца на вашы голавы. Пане Ліпскі, чы прымаеш, вашэ, мяне за свата для свайго сына?
Ліпскі. Ды ўжо ж, найяснейшая карона! Задумалі дзела, то і канчайце яго з Богам, – я рад буду благаславіць.
Кручкоў. Дайце сюды ручнік!
Ціхон. Такога свата трудна не ўважыць. Хадзі, жонка, хадзі, пане Ліпскі, – хрэн табе ў вочы! Паблагаславім дзяцей, а там потым адгуляем вяселле. На пасаг дам два гарцы грошай і шляхецкую худобу, а па смерці ж нашай і самі ўсё забяруць.
Куліна. Ды і на выправу не пашкадуем, – яна ж у нас ядыначка: што маем, тое ўсё яе, каб толькі Бог даў ім шчасную долю.
Кручкоў. Вот так, добра! Цяпер, панове бацькі, падпішыце міравую і злажыце міравых пошлін па тры капейкі.
Альпенскі
Кручкоў. Дзесяцкі!
Усе
З’ява апошняя
Куторга
Кручкоў. Маўчы, стары хрэн, не аб табе тут ідзе дзела! Бяры кубак ды выпі за здароўе маладых, Грышкі Ліпскага з Марысяю, і падзякуй Богу, што так лёгка вырабіўся ад суда.
Куторга. Дык гэта не я – малады? Не за мае пілі здароўе?
Кручкоў. Пакінь, стары хрыч, думаць аб жаніцьбе, а заматай сабе на вус, каб крэпка дзяржаць язык за зубамі.
Куторга. Ой, найяснейшая карона! Буду сабе часта браць на розум філасофскую прыпавесць: на тое Бог даў людзям язык, каб умець маўчаць.
Кручкоў. Дзесяцкі!
Дзесяцкі. Запрагаюць, найяснейшая карона!
Кручкоў. Ну, панове шляхта-брацця! Я вам родны, я вам брат, дык на прашчанне вып’ем яшчэ па кубку крупніку, заспяваем нашу родную песню ды паскачам на заручынах. Пане Куторга, у цябе яшчэ не вельмі курыцца чупрына, – ты вядзі пункты, а мы пакруцімся, прыпяваючы.
Усе. Віват наш брат, найяснейшая карона!
Хор
Куторга
Хор
Куторга