Читать «Быў. Ёсць. Буду» онлайн - страница 21

Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч

"Не злабiся на ерэтыкаў..."

Не злабіся на ерэтыкоў, Не цягні ў самае неба выю. Свет без іх - чародка прасцякоў, Свет жывы - пакуль яны жывыя. Ты мудрэц - пакуль мудраць яны. Ёсць яны - няма ў табе падману. Не гані агнём іх, не кляні, А малі аб іх уратаванні.

"Што такое ёсць справядлiвасць..."

Што такое ёсць справядлівасць, Калі капнуць глыбока? Яе няма, калі гнецца Хоць адна ад крыўды спіна. Як кулак - не кулак без пальца, І "ў абодва не зрыць" аднавокі, Так грамадства з адным нешчаслівым Каштуе не болей лайна.

Беларускае мiнулае

Нязносны гонар тым, што робім сёння. Дулю! Вазьмі у звычай, сын герояў і багоў, Не пагарджаць святым сваім мінулым, А заслужыць яшчэ, і вартым быць яго.

"З амбона хтось крычаў пра шлях да раю..."

З амбона хтось крычаў пра шлях да раю. Адзін маўчаў, паказваючы згоду. Другі маўчаў - на знак сваёй нязгоды... Маўчанне адназначным не бывае.