Читать «Сапраўдная апалогiя Сакрата (на белорусском языке)» онлайн - страница 2

Костас Варналис

7. Суддзi, хамаватыя мужыкi, якiя без дай прычыны ўсюды лаялi бога, зарагаталi, калi пачулi гэты нечаканы Сакратаў жарт, i iм стала цiкава, што ён яшчэ выкiне. "I паколькi я, здаецца, выказаў самую слушную думку, мне i належыць узяць усю вашую плату". Божухна! Якi тут узняўся вэрхал. Суддзi былi страшэнна раззлаваныя. Хто замахнуўся кiем, хто схапiў камень, хто кiнуўся на краты, iмкнучыся разарваць яго на кавалкi; i ўсе крычалi разам, так што слова нельга было разабраць. Хто гэта дзе чуў, каб патрабаваць сабе iхнiя тры аболы, цану iх працы?! Хiба дзеля гэтага такiя рупныя гаспадары пакiнулi свае справы i праседзелi тут цалюткi дзень, баронячы радзiму? Не грошы тут галоўнае, але ён жа патрабуе, каб суддзi пераступiлi закон! I нават каб яны хацелi, то не маюць права нiкому дарыць сваю плату; нават дзяржава не можа яе ў iх адабраць. Лiха яго бяры! Дык ён проста бессаромнiк, бязбожнiк i здраднiк... Што ж, яны яму пакажуць! I раз ужо Сакрат сам не выбраў сабе пакарання, суддзi другiм галасаваннем засудзiлi яго (зноў жа ў адпаведнасцi з Законам), каб ён выпiў атруту.

9. Якраз тут ён увесь i заззяў ад задавальнення i ўсведамлення сваёй моцы. Рухавы i поўны энергii - такi, якiм яго ведала большасць афiнян у выпiўках, сварках i бойках з ворагамi, - ён упэўнена ўзышоў на трыбуну i, прыжмурыўшы хiтрыя вочы, няспешна сказаў iм усё тое, што вы зараз прачытаеце.

10. Тыя, быццам бы сапраўдныя, "апалогii", напiсаныя яго сябрамi i вучнямi, усе - проста выдумкi, нiкчэмныя спробы даказаць, што Сакрат быў невiнаваты, што Закон быў справядлiвы, а суддзi - добрыя i сумленныя афiняне, якiя дапусцiлi памылку, а вiнаватыя ва ўсiм толькi трое нягоднiкаў - тыя, што ўсяляк назалялi небараку.

ЧАСТКА ПЕРШАЯ

1. Колькi цяпер гадзiн? Ды ўжо за поўдзень! Шэсць гадзiн, як лёду, прайшло, а я нiчога не чуў. Пад старасць, як бачыш, пагоршаў мой слых. А калi б у Адысея была мая загана, ён не заляпляў бы вушэй воскам i не прывязваў бы сябе да мачты, каб не чуць салодкага спеву смерцi. Але (раз ужо гаворка зайшла пра гэта) спеў смерцi глыбока запаў яму ў душу i потым усё жыццё чуўся яму.

2. Ды нават каб у мяне было дзесяць здаровых вушэй, я зноў бы нiчога не пачуў. Я разгубiўся перад гэтым вялiзным i разнамасным натоўпам. Мне прымроiлася, што я на тым свеце i мяне, ужо мёртвага, судзяць пяцьсот Плутонаў. Таму я i ўсмiхаўся гэтак пакорлiва. Усё ад страху, разгубленасцi i глупства. Ага! Я адчуваю, як у маёй душы затрымцела патрыятычнае славалюбства. Прынамсi, i мне ўласцiвае гэта высокае пачуццё. Сапраўды, там, дзе пускае каранi гэтая Трыяда (глупства, разгубленасць i страх), i Закон моцны, i Народ шчаслiвы.