Читать «Сапраўдная апалогiя Сакрата (на белорусском языке)» онлайн - страница 27
Костас Варналис
Нечы грымотны голас узвiўся раптоўна, як ракета: "Скончылася вада!" Суддзi з неверагоднай хуткасцю паўскоквалi i з крыкамi, з лаянкай, штурхаючыся, пабеглi да выхаду. Гэта быў не пажар i не землятрус. Яны беглi, штурхаючыся, налягаючы адзiн на аднаго, каб паспець першым у касу i атрымаць свой заробак. Нават вяшчальнiкi рынулiся да выхаду па тое ж самае, пакiнуўшы Сакрата аднаго на трыбуне з горкай усмешкай на вуснах. А ён, са сваiм заўсёдным спакоем на душы i на твары, сыходзячы з трыбуны, папрасiў Платона, якi стаяў тут жа, зусiм збянтэжаны, правесцi яго да вязнiцы. "Не ведаю, бедны мой сябра, нi дзе яна знаходзiцца, нi па якой дарозе туды iсцi".