Читать «Начальнiкава дзяцiнства (на белорусском языке)» онлайн - страница 4

Жан Поль Сартр

Аднойчы кюрэ, якi кожную суботу прыходзiў да iх на сняданак, спытаў, цi любiць ён сваю маму. Люсьен абажаў сваю прыгожую мамачку i свайго татулю, якi быў такi дужы i добры. Ён зiрнуў свяшчэннiку ў вочы i адказаў: "Люблю!" - з такiм надзьмутым i ўпартым выглядам, што ўсе разам засмяялiся. Галава ў свяшчэннiка была падобная да малiны - уся чырвоная i бародаўчатая, i на кожнай бародаўцы расло па адной валасiне. Ён сказаў Люсьену, што гэта добра i што заўсёды трэба любiць сваю маму, а потым спытаў, каго Люсьен любiць болей маму цi Пана Бога. Люсьен не змог здагадацца адразу, якi трэба даць адказ, ён затрос бялявымi кудзеркамi, забрыкаў нагамi i закрычаў: "Бом-тарарара-бом!" А дарослыя адразу пачалi гаманiць пра сваё, нiбыта яго не было. Тады ён схапiў свой трысняговы кiёк, кiнуўся ў сад i праз заднюю фортку выбег за агароджу.