Читать ««Приласкать и уничтожить!»» онлайн - страница 50

Алесь Петрашкевіч

З’яўляецца Краўцоў.

Макар Краўцоў (Касцевіч Макар Мацьвеевіч) — дзеяч беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, паэт. У 1939 арыштаваны НКУС. Матэрыялы пра абставіны смерці не выяўлены.

З’яўляецца Езавітаў.

Езавітаў Канстанцін Барысавіч — дзеяч беларускага нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння, гісторык, публіцыст, перакладчык, педагог. У 1945 годзе ўсмерчаны ў Мінскай турме.

З’яўляецца Серада.

Серада Іван Мікалаевіч — дзеяч беларускага нацыянальнага руху. Пасля вызвалення ў 1943 годзе з «Краслага» лёс невядомы.

З’яўляецца Гарун.

Алесь Гарун (Прушынскі Аляксандр Уладзіміравіч) — паэт, дзеяч беларускага нацыянальнага руху. Пасля дзесяці гадоў царскай катаргі ў Сібіры падчас эвакуацыі з Мінска памёр ад сухотаў у 1920 годзе. Пахаваны ў Варшаве.

З’яўляецца Смоліч.

Смоліч Аркадзь Антонавіч — дзеяч беларускага нацыянальнага адраджэння, вучоны ў галіне эканомікі, геаграфіі і картаграфіі. Прафесар. У 1938 годзе прыгавораны да вышэйшай меры пакарання.

З’яўляецца Рак-Міхайлоўскі.

Рак-Міхайлоўскі Сымон Аляксандравіч — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, публіцыст, педагог. Асобай тройкай НКУС БССР у 1938 годзе прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны ў Мінску.

З’яўляецца Лёсік.

Лёсік Язэп Юр’евіч — акадэмік Акадэміі навук Беларусі, беларускі грамадскі дзеяч, пісьменнік, мовазнавец, педагог. У 1940 годзе ўсмерчаны ў Саратаўскай турме № 2.

З’яўляецца Скірмунт.

Скірмунт Раман-Мар’ян Аляксандравіч — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР у 1939 годзе расстраляны без суда і следства ў лесе каля вёскі Парэчча, цяпер Іванаўскага раёна.

З’яўляецца Луцкевіч.

Луцкевіч Антон Іванавіч — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, гісторык, публіцыст, апостал нацыянальнага адраджэння. Арыштаваны органамі НКУС у 1939 годзе. Асобая нарада пры НКВД СССР у 1941 годзе прыгаварыла яго да 8 гадоў выпраўленчага лагеру. У 1942 годзе ўсмерчаны ў турме горада Аткарска Саратаўскай вобласці.

З’яўляюцца Грыб, Захарка і Варонка.

Грыб Тамаш Тамашавіч — беларускі палітычны і культурны дзеяч, Захарка Васіль Іванавіч — дзеяч беларускага нацыянальнага руху, настаўнік, літаратурны крытык, Варонка Язэп Якаўлевіч — беларускі палітычны дзеяч, журналіст, публіцыст. Памерлі ў эміграцыі сваёй смерцю.

Выходзіць Сівіцкая.

Сівіцкая Людвіка Антонаўна (Зоська Верас) — беларуская пісьменніца, грамадска-культурная дзеячка. Дажыла да глыбокай старасці па-за межамі Бацькаўшчыны. Пахавана ў Панарах, Літува.

Заслона-сцяг паднімаецца. Усе выканаўцы роляў удзельнікаў падзей пачатку XX стагоддзя выходзяць на паклон.

Заслона

кастрычнік 2006 — сакавік 2007 гг.

Спіс выкарыстанай літаратуры

Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т. 1. Кн. 1 і кн. 2. Вільня — Нью-Ёрк — Менск — Прага. 1998.

Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. (Дакументы і матэрыялы). Запісы Беларускага інстытута навукі і мастацтва. Мюнхэн. Кнігі 2[8] 1963, 3[9] 1964, 4[10] 1966.

Захар Шыбека. Нарыс гісторыі Беларусі. 1795–2002. Мн., 2003.

Октябрь 1917 и судьбы политической оппозиции. Часть II. Гомель, 1993.