Читать ««Приласкать и уничтожить!»» онлайн - страница 10

Алесь Петрашкевіч

З’езд мы падрыхтуем і склічам, але ён будзе безабаронным. I мне скрушна.

Смоліч. Сапраўды, не весела…

Варонка. Прапанаваць нешта радасная не магу, хіба толькі тэкст Граматы да Беларускага Народу аб тым, што наспела пара пачынаць…

Смоліч. Чытай, Язэп…

Варонка (зачытвае).

Браты-беларусы, працоўны народ Беларусі, работнікі і сяляне-земляробы, беларусы-ваякі, усе, каму дарага воля і рэвалюцыя, усе, у кім гарыць і бьецца сэрдцо за правы і волю беларускаго народу!

Грамадзяне усіх іншых народаў, якія жывуць на нашай зямельцы!

Прышоў момант, якога ні ведае гісторыя нашае многапакутнай зямлі. Воляй рэвалюцыі мы пастаўлены перад патрэбай сабраць усе жывыя сілы нашае Бацькаўшчыны дзеля абароны і утрымання нашых вольнасьцяў, здабытых крывёй мільёнаў сыноў пакрыўджанай, бяздольнай Беларусі.

У гэтыя дні нам належыць паказаць запраўды, што злучаная пакутай беларуская рэвалюцыйная дэмакратыя ні дапусьціць, каб віхор бязладу згубіў нашую сьвятую нацыанальную справу абароны вольнасьцяў і правоў Беларускаго Народу.

Браты-Беларусы, працоўны народ, сыны зямлі і абаронцы вольнасьцяў Бацькаўшчыны! Злучыцеся у адну згодную сямью каля Вялікай беларускай рады, адкідаючы ад сябе сеючыя нізгоду поклічы і будзьце асьцярожнымі у сваіх дзеях. Толькі парадак і згоднасьць паміж усімі паможа нам утрымаць спакой у нашым краі, а еднасьць з войскам падыйме дух і злучыць увесь народ.

Браты-Беларусы! Вялікая беларуская рада, апіраючыся на Цэнтральную вайсковую раду, Беларускі спаўняючы камітэт Заходняго фронту, на ўсе беларускія арганізацыі, верыць у сілу і мудрасьць беларускаго народу, у руках катораго вялікая будучына Вольнай Беларусі, воля, зямля і згода.

Часовая Цэнтральная беларуская вайсковая рада.

Беларускі спаўняючы камітэт Заходняго фронту.

Беларуская соцыялістычная грамада.

Беларуская народная партыя соцыялістоў.