Читать «Тутэйшыя» онлайн - страница 27
Янка Купала
ЯНКА. Прырода наша, пане вучоныя, прыродная. Маем поле і лес, горы і даліны, рэчкі і вазёры, нават мора мелі — называлася Пінскае, — але акупанты змяшалі яго з гразёй, дык засталося толькі Пінскае балота. А граніц політычных не маем, бо і політыкі сваёй не маем — на чужой політыцы пакуль што ездзім.
УСХОДНІ ВУЧОНЫ (
ЗАХОДНІ ВУЧОНЫ (
УСХОДНІ ВУЧОНЫ. Ешчо одзін маленькій вопрос: вашы землякі не собіраются в будушчэм прыобрэсці себе морэ вместо утонувшего, чтобы со временем пробіць себе куда-нібудзь окошко — в Европу ілі Азію?
ЯНКА. Нам і без мора, пане вучоны, хапае дзе тапіцца, як павее пошасцяй праз усходнія ці заходнія «акошкі».
УСХОДНІ ВУЧОНЫ (
ЗАХОДНІ ВУЧОНЫ (
УСХОДНІ ВУЧОНЫ (
ЗАХОДНІ ВУЧОНЫ (
ВУЧОНЫЯ кланяюцца і выходзяць кожны ў праціўныя дзверы, якімі прыйшоў быў.
З'ява V
Гануля, Гарошка, Аленка, Янка, Мікіта.
ЯНКА (
МІКІТА. Усё гэта, меджду протчым, тутэйшыя людзі: адзін дзякавы сын, а другі — арганіставы.
АЛЕНКА. Хоць яны і вучоныя і тутэйшыя, а ўсё ж такі надта смешныя.
МІКІТА. Для асоб з глухой вёскі, мамзэль, можа, яны і смешныя, а для менскай рускай, меджду протчым, інтэлігенцыі яны зусім сур'ёзныя вучоныя.
ЯНКА. Такія сур'ёзныя, пане совбур, як і сягонешні выгляд вашай хаты, асабліва гэтыя хвасты ад шпалераў ды абразы задам наперад.
МІКІТА. Гэта, пане профэсар, ёсць вынік майго апошняга, меджду протчым, службовага становішча і апошняй політычнай сытуацыі, якая ўтварылася ў Расійскай, меджду протчым, імпэрыі. Усё гэта вымагала тое-сёе змяніць і ў хатніх абставінах, каб такім спосабам надаць болей, меджду протчым, дэмократычнасці і прастаты.
ЯНКА. Лёгкі і танны спосаб у вас дапасоўвацца да сытуацыі.