Читать «Тутэйшыя» онлайн - страница 26
Янка Купала
ЯНКА. Як уважаю, дойная каза выйшла з вашай свабоднай профэсіі аратара: столькі грошай, ды яшчэ дармовыя пайкі!
МІКІТА. Бачыце, пане профэсар, як вам сказаць, меджду протчым, я ўжо махнуў рукой на ўсе свабодныя профэсіі: штосьці мне яны не шанцуюць.
ГАНУЛЯ. Не шанцуюць, бо не за сваё бярэшся. Гэта ж, трэба вам ведаць, чуць не наклікаў на сваю галаву безгалоўя. Як толькі немцы выйшлі, то ён ужо на другі дзень палез на Трэку недзе на вышкі і давай на чым свет падбухторываць людзей. Спачатку ўсе здзівіўшыся глядзелі, смяяліся, а пасля давай шпурляць у яго чым хто папала. Сцягнулі гвалтам з вышак і немаведама куды б зацягнулі. Але, на шчасце, заступілася мамзэль Наста і сяк-так выпутала з гэтай бяды.
МІКІТА. Меджду протчым, мамаша, вы крыху не ў тых колерах адмалявалі ўсю гэтую трагічную гісторыю. Уся бяда была ў тым, што я не ўгадаў, на якую, меджду протчым, стануць пляцформу, дзеля гэтага паслізнуўся і быў змушаны прымусова зыйсці з трыбуны. I гэтае, меджду протчым, здарэнне пераканала мяне, што кроў свабодных профэсій у маіх жылах яшчэ не цячэ і што маё праўдзівае прызванне вось у гэтым (
Уваходзяць з дваіх праціўных дзвярэй ВУЧОНЫЯ.
З'ява IV
Тыя ж, Заходні вучоны, Усходні вучоны.
ЗАХОДНІ ВУЧОНЫ (
УСХОДНІ ВУЧОНЫ. Чорт подзеры!
ЗАХОДНІ ВУЧОНЫ. Пшэпрашам пана!
УСХОДНІ ВУЧОНЫ. Ізвініце, судар!
ЗАХОДНІ ВУЧОНЫ. I пан ту?
УСХОДНІ ВУЧОНЫ. I вы здзесь?
Кланяюцца самі сабе і прысутным.
ЗАХОДНІ ВУЧОНЫ (