Читать «Між роспаччу і надзеяй» онлайн - страница 57

Ніл Гілевіч

Толькі праз сорак гадоў я даведаюся, што «шорах» быў выкліканы пастановай Прэзідыума ЦК КПСС, у якой рэзка крытыкавалася нацыянальная палітыка ў Беларусі, і прачытаю ў друку матэрыялы таго пленума ЦК КПБ. Наконт кіраўні­чых партыйна-савецкіх кадраў Беларусі там, у прыватнасьці, гаварылася: «Из 1175 партийных работников насчитывается местных работников коренной национальности только 121 человек. В аппаратах Барановичского обкома и горкома партии, Бресткого и Гродненского горкома партии, Волковысского райкома партии нет ни одного работника из местного населения. Более половины секретарей колхозных и территориальных первичных парторганизаций — также люди приезжие». «В числе 173 начальников райотделов МВД белорусов насчитывалось только 33 человека. Из 150 руководящих работников органов милиции западных областей местным уроженцем являлся до последнего времени только один человек». (Цытаты — з даклада М. Зімяніна.) Вось такія лічбы, такія факты, такое становішча беларусаў у сваёй краіне Беларусі. Вось такі быў давер і такія адносіны «старэйшага брата» да беларускага народу,— між іншым, самага прасавецкага і пракамуністычнага з усіх народаў СССР, нават у параўнаньні з самім рускім народам. Такое было «братэрства», такое раўнапраўе, такімі мы, беларусы, былі гаспадарамі ў сваім доме. Наконт становішча беларускай мовы ў Беларусі удзельнікі пленуму гаварылі таксама і вельмі крытычна і з вялікай заклапочанасьцю, — наколькі шчыра — гэта мы ўбачым у наступныя гады і дзесяцігоддзі. У дакладзе таго ж пасланца Крамля М. Зі­мяніна былі сфармуляваныя — для партыйнай арганізацыі рэспублікі — такія задачы і патрабаваньні, што калі б яны пачалі ажыцьцяўляцца — лёс нашай мовы быў бы ў поўным сэнсе слова шчасьлівы. Услухаемся. «Пленуму ЦК КПБ необходимо принять решение о том, что работа ЦК КПБ, Совета Министров БССР, местных партийных, советских органов должна вестись на белорусском языке. На белорусский язык должно быть переведено делопроизводство партийных и советских органов. Мы должны говорить с народом на его родном языке». И далей: «Партийным организациям предстоит серьёзно заняться и тем, чтобы учреждения культуры, торговли и т. д. обслуживали трудящихся на белорусском языке. Особенная ответственность возлагается в этом деле на нашу печать, книготоргующие организации и органы Союзпечати. Распространение книг, журналов и газет на белорусском языке поставлено в республике крайне неудовлетворительно».