Читать «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА» онлайн - страница 85

Сергей Песецкий

— Яна мне падабаецца. Я ахвотна б зь ёю пераспаў.

— Супакойся. Яна ўжо п’яная. Паймеў адну і досыць.

— Я нічога не паймеў.

— Чаму?

— Ведаеш, я чалавек. Там у яе маці цяжка хворая. Яна прыйшла сюды на пару гадзін, каб зарабіць. Даў ёй трохі грошай і загадаў ісьці дахаты.

З кабінэту выйшла Грачанка. Яна была вясёлаю. Прысела за нашым столікам.

— Як там пан-сабака?

— Кленчыць і моліцца. Цалуе ногі Наташы і просіць дараваць грахі.

— Але твая Еўка — гэта скарб! — сказаў Колька.

— Я люблю яе. Шкада, што яна такая вар’ятка!

Грачанка пазваніла колькі разоў — напэўна, дамоўленым спосабам. У салён імкліва ўвайшла Янка і падышла да нашага століка.

— Слухаю…

— Падай шампанскага. Таго, што ў лядоўні ўнізе. Я частую вас, хлопцы.

Неўзабаве мы пілі ўтраіх. Шампанскае было халоднае, я смакаваў яго, як ліманад. Хутка адчуў, што мяне агортвае мілы настрой. Грачанка таксама была на лёгкім падпітку.

— Вы задаволеныя Аленкаю? — спытала яна мяне.

— Так, яна вельмі прыгожая і сымпатычная.

— Але нічога зь ёю ён ня меў, — выкрыў мяне Колька.

— Чаму? — узьняла бровы Грачанка.

— Ведаеце, яна ня мой тып. Гэта так, як быццам з уласнаю сястрою…

— Вы самі выбіралі.

— Так, бо яна прыгожая.

— Вазьміце іншую дзяўчыну. Якая зь іх ваш тып? Што?

— Я хачу вас, — прамовіў я ўпарта.

— Я? Усе звар’яцелі! Ты можаш быць маім сынам!

Дзьверы кабінэту зноў адчыніліся, і ў іх паказалася Ева. Рабіла знакі рукою ў напрамку нашага століка. Грачанка падышла да яе.

— Табе Мама сапраўды падабаецца? — спытаў мяне Колька.

— Ну ясна. Ахвотна пераспаў бы зь ёю. Але ці пагодзіцца яна?

— Яна будзе задаволена. Яна любіць маладых мужчын.

— Можа, і ты зь ёй спаў?

— Так. За першым разам тутака. Пышная кабета. Калі хочаш, я скажу ёй…

— А чаму ты зь ёй не застанешся?

Сябра зрабіў спалоханую міну.

— Назаўтра не змагу сысьці. Яна сьпіць да дванаццатай, а я мушу ўстаць найпазьней а сёмай. Акрамя таго, заўтра я буду гуляць некалькі гадзін. Зрэшты, мы зь ёй ужо нацешыліся. А табе раю пазабавіцца зь ёю. Не пашкадуеш. І гэта нічога не каштуе.

З кабінэту выйшла Наташа. Яна падышла да нашага століка і сказала:

— Прашу зайсьці ў кабінэт. Шэфіня просіць. Там тэатар.

Мы пайшлі за ёю. У кабінэце мы ўбачылі застаўлены бутэлькамі, закускаю і посудам стол. На ўскрайку канапы сядзела Еўка. Перад ёю ўкленчыў лысы мужчына. Грачанка сядзела ў фатэлі і пазірала на разыграную сцэну.

— Як яшчэ ты зграшыў, нягоднік? — зьвярнулася Еўка да Лысага.

— Жонцы здраджваю… Каханай жонцы. Такому анёлу я здраджваю.

Я падумаў, што яго «анёл» можа цяпер качацца ў ложку зь іншым мужчынам.

— Чаму ты ёй здраджваеш? — запытала Еўка.

— Сьвіньня я… сьвіньня…

Лысы пачаў плакаць, хістаючы галаву ў бакі. Увесь час паўтараў: «Анёлу здраджваю… Сьвіньня я… Анёлу… Сьвіньня». Грачанка падышла да лысага і загадала дзяўчатам пакласьці яго на канапе. Пасьля села побач і пачала выціраць яму твар ручніком. Махнула нам рукою, каб мы выйшлі з кабінэту.

А першай ночы ў салёне Грачанкі запанавала ціша. Пакаёўкі прыбралі посуд са сталоў. Наташа і Ева засталіся на ноч у кабінэтах, дзе спалі п’яныя госьці. Колька зьбіраўся сыходзіць. Ён хацеў зручна правесьці ноч ва ўласным ложку. Паказаў мне другі выхад з памяшканьня. Ён быў пры канцы калідору, у які выходзілі дзьверы малых пакояў. Пасьля мы прайшлі праз салён у другі калідор. Сябра паказаў мне рукою: