Читать «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА» онлайн - страница 143

Сергей Песецкий

— Хто?

Я адказаў:

— Былы жаўнер.

— За што?

— Чэкі.

— Фальшывыя?

— Так.

— Нашмат?

— Сем мільёнаў.

— Ого… Я за разбойны напад. Дапамогу маеце?

— Не. А вы?.

— Маю слабую… ад сястры.

— Даўно тут?

— Шэсць месяцаў.

— Я тры дні.

З гэтага дня мы часта «размаўлялі».

Частка старонкі 419 адсутнічае.

Калі можаце дапамагчы

альбо галёшы, альбо нацягнутыя на боты фетравыя пантофлі. Аднак гэтак і я мог арыентавацца па найслабейшых шоргатах, дзе наглядчык. Ад суседа з «шасьцёркі» я даведаўся, за што ён абвінавачаны. Гэта не былі звычайныя разбойныя напады. Пасьля вайны дваццатага году паміж Польшчай і Літвой была створаная некалькікілямэтровая «нэўтральная паласа». Але літоўцы ўважалі, што гэтая паласа належыць ім, бо там жыве літоўскае насельніцтва. Палякі ж, якія жылі на тых землях, пачувалі пагрозу, бо яны не належалі ані да Польшчы, ані да Літвы. Таму яны заснавалі самаабарону, бо ў гэтай паласе дзейнічала літоўская партызанка. Тады і палякі — зрэшты, без дазволу ўраду — стварылі сваю партызанку. Абедзьве партызанкі ваявалі між сабою, але займаліся таксама кантрабандаю і нават заходзілі глыбока на чужыя тэрыторыі. Выкрадалі коні і скот. Гэтыя абставіны выкарысталі звычайныя злачынцы і чынілі рабункі, якія абодва бакі прыпісвалі сваім праціўнікам. Справа тая разглядалася нават у Лізе Нацый. У нэўтральную паласу прыехала камісія назіральнікаў. Але адной ночы абедзьве партызанкі стварылі гэтай камісіі такі канцэрт з кулямётаў і гранат, што яна воміргам уцякла туды, адкуль прыехала. Пасьля польскую партызанку ліквідавалі. Але на ліквідацыі арыштавалі яе камандзіра — падхаружага Д., майго суседа з шостай камэры, сяржанта А., ды некалькі іншых партызанаў. Іх абвінавацілі ў звычайным бандытызьме. Ці так зьбіраліся адрачыся ад іх акцый, ці гэта была палітычнага інтрыга — я ня ведаю. Але некаму былі патрэбныя ахвярныя казлы. Гэткую гісторыю расказаў мне сусед з шасьцёркі. Ён лічыў, што стаўся ахвяраю свайго патрыятычнага запалу — хаця гэта вынікала больш са схільнасьці да прыгодаў. Я ня ўпэўнены ў тым, ці сапраўдная гэтая гісторыя, бо зь іншых крыніц чуў пасьля іншыя вэрсіі, але мне падаецца, што сусед ня меў поваду мне хлусіць. Папросту станавілася лягчэй, калі ён расказваў знаёмаму сваю гісторыю. Мая справа была, як мне падавалася, менш цікавая. Але сусед вельмі цікавіўся ёю. Мне прыйшло нават да галавы, ці ён не падсаджаны шпег, які спрытна мяне дапытвае. Але гэта ня мела сэнсу, бо мая справа была цалкам расьсьледавана. Аднак, расказваючы суседу ўсё, я ня згадваў пра схаваныя грошы.

Сплывалі дні й тыдні. Голад быў хранічны. Да яго далучыўся холад суровай зімы. Цэнтральнае ацяпленьне ўжо працавала, але калярыфэры былі цёплыя толькі на верхніх паверхах. Унізе яны былі крыху цяплейшыя за муры і паветра вакол мяне. Часта я стаяў ля іх, тулячы рукі й калені да летняга мэталу. Некалькі разоў я пытаў суседа з шасьцёркі: «Як у вас цэнтральнае ацяпленьне?» Атрымліваў адказ: «Як ср...ка нябожчыка».