Читать «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА» онлайн - страница 140
Сергей Песецкий
Ежа ў першыя дні падалася мне жахлівай, каб яе пракаўтнуць. Ранкам я атрымаў чатырыста грамаў хлеба. Але быў кепска выпечаны і размазваўся ў пальцах. Затое зерневая горкая кава была прыдатная да піцьця. На абед давалі вельмі рэдкі суп з бульбы. У ім не было ані тлушчу, ані бульбы. На вячэру я атрымаў апалонік супу з бручкі. Ён быў густы, але меў агідны смак. Я ня мог яго есьці. Але праз некалькі дзён, калі голад дакучыў мне мацней, я зьядаў, ці хутчэй выпіваў усё, што мне давалі. Бо акрамя голаду я цярпеў таксама ад холаду. Папраўдзе пры дзьвярах камэры быў умураваны ў сьцяне вузкі калярыфэр, але ён быў зусім халодны. Кава ж і суп разагравалі мяне на нейкі час. Уночы было больш холадна, чым удзень, але на шчасьце я меў восеньскае паліто, якім пакрываўся. Спаў у адзежы, каб было цяплей. Да таго ж сяньнік быў вельмі брудны. Ночы падаваліся мне вельмі доўгімі. Абуджаўся шмат разоў і намагаўся шчыльней накрыцца. Праз два тыдні мяне выклікалі на допыт. Выявілася, што мая справа ў руках сьледчага па асабліва небясьпечных справах. Яна лічыцца вельмі важнай, відаць, таму, што тычыцца фальшаваньня замежных чэкаў. Сьледчы чакаў мяне ў першай камэры па правы бок калідору. Там быў пастаўлены звычайны стол, крэсла для сьледчага і табурэт для вязьня. Я зь цікаўнасьцю ішоў на допыт. Пасьля доўгага бясчыннага сядзеньня ў халоднай камэры для мяне гэта была значная падзея, якая перапыніла манатоннасьць майго жыцьця. Сьледчы паставіўся да мяне вельмі зычліва і нават выказаў разуменьне маёй сытуацыі. Ён папрасіў пра дадатковыя паказаньні ў некалькіх пытаньнях. Я нічога не хаваў і гаварыў шчыра. Зрэшты, Якуб і Сабада даўно праясьнілі ўсе акалічнасьці, што тычыліся нашай справы. Але цяпер я заарыентаваўся яшчэ ў тым, што Сабада дадаткова паведаміў (напэўна, у Сьледчай службе — пасьля размовы са мною), што я прамантачыў і прайграў у карты амаль усе грошы, якія я меў. Відавочна, яны прызналі гэта пасьля магчымым. Але сьледчы спытаў мяне: