Читать «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА» онлайн - страница 118
Сергей Песецкий
— Ты прыгожа апрануты! Табе, відаць, добра шчасьціць!
— Па-рознаму бывае. Цяпер крыху лепей, але і галечы зазнаў досыць.
Мы сардэчна прывіталіся. Я ня ведаў гораду, таму папрасіў Паўла, каб правёў мяне ў якую добрую рэстарацыю. Мы пайшлі ў «Багатэль». Установа была малая і благая, але выявілася, што лічыцца тут найлепшай. Мы пачалі абед з халодных закусак і гарэлкі. Павел расказваў пра сваю матэрыяльную сытуацыю. Наракаў на цяжкую працу, малыя заробкі, на жыцьцё ў гэткай дзіры, дзе няма ніякіх забаваў.
— Колькі ты зарабляеш? — спытаў я яго.
— Дваццаць пяць тысяч штомесяц. Не хапае ані на ежу, ані на адзежу, ані на жытло! А жыць трэба.
Я выняў з кішэні партманэт, напханы грашыма, адлічыў дваццаць пяць тысяч марак і зьвярнуўся да сябра:
— Памятаеш, як дзяліліся хлебам з маслам і яблыкамі? Падзялюся з табою і цяпер. Вазьмі гэтыя грошы. Можа, табе ў нечым дапамогуць. Будзеш мець трынаццаты заробак.
— Не выпадае мне…
— Бяры, бяры. У мяне якраз досыць грошай.
Сябра падзякаваў мне сардэчна. Але дзіўная рэч: як час зьмяняе людзей! Заўважыў у даўнім мілым і добрым хлопцу шмат новых непрыемных рысаў. Найперш дзівіла мяне няўстаннае енчаньне, стагнаньне і нараканьне на жудасныя злыбеды. А пры гэтым ён быў добра апрануты. І заробак яго ня быў надта малы. Я ведаў шмат людзей, якія зараблялі меней, але жылі зносна. Акрамя таго, яго вочы: мітусьлівыя, мацаючыя,
— Я пытаў, колькі яна хоча «за курс». Яна казала, што калі добра заплаціш, дык згодзіцца… А вартая граху!.. Што ёй сказаць?
Калі б быў цьверазейшы, можа зьдзівіла б мяне такое дакучлівае пасярэдніцтва. Але тады я не зьвярнуў на гэта ўвагі. Я сказаў:
— Дам дзесяць тысяч, бо ты так яе хваліш.
— Добра. Давай «капусту». Яна бярэ наперад. Ня верыць мужыкам.
Я выняў з партманэту дзьве банкноты па пяць тысяч і даў іх Паўлу.
Ён ізноў пайшоў у хату. Неўзабаве вярнуўся і пачаў мне шаптаць:
— Я правяду цябе. Пойдзеш зь дзьвярэй проста: шэсьць крокаў да ложка… Яна чакае… Не кажы нічога і не палі сьвятла, бо за сьцяною жывуць суседзі. Яна баіцца, каб яе не абмаўлялі. Я чакаю тут. Не сядзі там вельмі доўга.
Ён правёў мяне ў кухню (я адчуў гэта па паху) і там адчыніў дзьверы. Выпхнуў мяне ў глыбіню пакою. Я зрабіў паволі некалькі крокаў наперад і даткнуўся каленямі краю ложка. Нахіліўся, мацаючы рукамі. Даткнуўся далоньню цёплай, гладкай рукі. Дзяўчына сапраўды мела добрую фігуру. Мела сакавітае, гнуткае цела. Але была бязьдзейная, як лялька. Цемра і таямнічасьць сытуацыі павялічвалі яе чароўнасьць. Праз пэўны час я адчуў, што калі я застануся тут даўжэй, пачну ванітаваць. У пакоі было вельмі душна. Я хацеў выйсьці на сьвежае паветра. Зь цяжкасьцю апрануўся і сказаў дзеўцы:
— Дабранач, пані!
Я хацеў разьвітацца поціскам рукі, але ня кажучы ні слова яна адапхнула маю далонь, як бы заахвочваючы да хуткага сыходу.