Читать «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ» онлайн - страница 79

Сергей Песецкий

Сёньня дзьве навіны: бальшавікі ўзялі Варшаву і ў Сонькі на твары зьявілася высыпка. Я страшна з гэтага цешуся. Не з таго, што бальшавікі ўзялі Варшаву, а што ў Сонькі прышчы. Хаця й Варшава павінна быць наша. Тады будзе больш грошай, бо палякі шалёна багатыя. Калісьці, калі ў 19-м годзе бальшавікі былі, то было так цяжка! А прыйшлі палякі, адразу прывезьлі ўсяго. Мне патлумачылі, чаму так. Бо ў іх фабрыкі і яны ўсё прадаюць за мяжу за золата. Бальшавікі таксама павінны нарабіць шмат фабрык, каб усё было таннае.

Па абедзе прыйшла Зіна. Яна на два гады старэйшая за мяне, але мы вельмі любім адна адну і ня любім Соньку. Сонька таксама яе ня любіць. Яна сказала маме, каб мама мне не дазваляла зь ёй сябраваць. Але мама адказала: вы толькі ўвесь час сварыцеся! Пакінь мяне ў спакоі!

У Зінкі ўжо ёсьць жаніх. Яна сказала, што заўсёды цалуецца зь ім і што гэта страшна прыемна. Сказала, што хоча яму аддацца, але ён пра гэта не здагадваецца. Я спытала Зінку: а як гэта — аддацца? Яна мне ўсё расказала. Відаць, яна трохі нахлусіла. Бо я ўжо так рабіла з хлопцамі, калі мне было 10 гадоў. Але гэта зусім не было добра. А можа, мы ня ўмелі. Зінка мне казала, што дзяўчына можа аддацца, калі ў яе вырастуць грудзі. Мы зьнялі блюзкі і пачалі параўноўваць грудзі. У мяне аказаліся амаль такія самыя, як у Зінкі. Толькі ў яе смочкі былі большыя. Цяпер буду іх націраць алеем і масіраваць, бо ад гэтага хутчэй растуць. Сонька штовечар мые свае салонай вадой. Яна не хацела мне казаць, навошта яна гэта робіць, але я даведалася ад Зінкі, што гэта каб былі цьвёрдыя — бо ў яе зьвісаюць.

Верасень, 20-га году

Гэта няпраўда, што бальшавікі ўзялі Варшаву, але прышчыкі ў Сонькі не зьнікаюць. Яна зрабіла нейкі крэм і мажа іх, а на ноч націрае твар малаком. Ідыётка, думае, што гэта ёй дапаможа. Матуля сказала: як выйдзеш замуж, гэта пройдзе. Але якая тут узаемасувязь?

Пару разоў мы хадзілі купацца за Татарскі мост. За намі падглядалі мужчыны. Я зусім не хавалася, а Сонька купалася ў кашулі. Яна сказала мне, што я бессаромніца. Але я адказала, што яна таму саромеецца, што яна брыдкая. Яна кінула ў мяне сьмецьце, а я яе абліла. Такая ідыётка! Яна думае, што я нічога не разумею.

Зінка вельмі шчасьлівая. Яна расказала мне, што ўчора аддалася свайму жаніху. Што гэта і балюча было, і сорамна, а ўсё-ткі вельмі міла. Яна такая вясёлая і ўвесь час сьмяецца. Кажа, што Коля пасьля вельмі саромеўся і не глядзеў ёй у вочы. Яна ганарыцца, што яна цяпер сапраўдная жанчына. Можа, яна ўжо не захоча са мной сябраваць?

Я спытала Зіну, як яна гэта зрабіла. Яна сказала, што калі ён яе цалаваў, яна зрабіла выгляд, быццам млее. Спачатку ён, дурны, прынёс ёй вады. Але пасьля так распаліўся, што аж сінякоў ёй нарабіў, хоць яна зусім не супраціўлялася.

Вечарам я спытала Соньку, ці яна камусьці аддавалася? Яна так пачырванела і, здаецца, спалохалася. Сказала: што ты гаворыш! Што табе ў галаву прыходзіць! Маўчы, бо мама пачуе і будзе скандал.