Читать «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ» онлайн - страница 131
Сергей Песецкий
Я ведаю, што ў Швэцыі сын селяніна заканчвае гімназію і ўнівэрсытэт, а потым вяртаецца на зямлю і працуе на ёй сам, стараючыся як найлепей яе ўрабляць. Ён не адчувае сваёй ніжэйшасьці праз тое, што ён земляроб, бо земляроба там шануюць і ўлады, і грамадзяне. Шануюць не на паперы і мітынгах, а ў грамадзкім жыцьці. А адукацыю атрымліваюць ня дзеля таго, каб вырвацца з клясы, да якой належаць, а для таго, каб стаць інтэлігентным чалавекам і магчы карыстацца з культурнага даробку чалавецтва. У савецкага ж дзіцяці адна мэта: любой цаною вырвацца з шэрагаў пралетарыяту.
Заўтра я еду на мяжу. Трэба 1 верасьня быць у Менску. Я вельмі хацеў бы завербаваць для сваёй працы Веру Радзінскую. Лепш мець аднаго такога інфарматара, як яна, чым пяць гультаяватых, баязьлівых. Ня ведаю, як яе схіліць да супрацы, але пастараюся зрабіць гэта як найхутчэй.
Антона за мяжу я не вазьму. Ён ужо доўгі час жыве ў Ракаве. Хай добра адпачне, бо працы і для яго яшчэ будзе досыць.
Х
ПРЫГОДЫ Ў «ПАРЫЖЫ»
Я ведаю жыцьцё не ад учора
І яно ведае мяне —
Не са мной такая размова,
Як туман яна праміне.