Читать «Любіць ноч — права пацукоў» онлайн - страница 40
Юры Станкевіч
хахахахахахаха!
хехехехехехехе!
адале вакно на верандзе з трэскам расчынілася і адтуль рытмічна загрукатала музыка з магнітафона
дуруламтамдамшарабам!
шарадамтамдамдурулам!
і хлопчык бачыў, як у праёме вакна з’яўляліся постаці з цыгарэтамі, заціснутымі ў пальцах, і дзяўчаты прагна палілі, уцягваючы ў сябе дым, а потым рэзкімі рухамі выкідвалі недакуркі ў сад і смяяліся віскліва
хехехехехехе!
і нешта гаварылі, але гучная музыка заглушала іх словы, а потым адна з іх, худая, кірпаносая і бледная з твару, у квятастай блузцы з даўгімі рукавамі і абцягваючых сцёгны выцертых джынсах, выйшла з веранды і спусцілася ў сад і азірнулася, а потым падышла да таго месца, дзе стаяла клетка, выцягнула з сумачкі цэлафанавы пакецік, разарвала яго, і хлопчык убачыў, як яна набрала ў шпрыц вадкасці з бутэлечкі, калола сабе ў руку і моршчылася і стагнала, а потым адкінула шпрыц убок і пайшла назад, а пластыкавы цыліндрык з выступаючай вострай іголкай застаўся ляжаць на зямлі, амаль за метр ад хлопчыка — ён мог бы дацягнуцца рукой, але ўспомніў забарону дзядзькі Данілы і прашаптаў
Даня
і бачыў, як дзяўчына павольна пайшла праз сад у напрамку да дома, але пахіснулася раз, другі, і тут, быццам яны даўно гэтага чакалі, некалькі падлеткаў атачылі яе і рэзка і віскліва загаманілі па-свойму і пачалі хапаць яе за рукі і за грудзі — то адзін, то другі, то трэці — гэта былі дзеці чужынцаў: зусім малалеткі, гадоў па дзесяць, дванаццаць, і ўсе смяяліся і зладзеявата азіраліся па баках, і дзяўчына таксама смяялася
хехехехехе
і вяла адмахвалася ад іх рукой, а яе ўсё больш адводзілі ўбок, туды, дзе густа раслі кусты парэчак і маліны, і там разам павалілі на траву і сцягнулі з яе джынсы, а потым і майткі, і дзяўчына не супраціўлялася, а наадварот, была быццам задаволена такім паваротам падзей, бо раз-пораз юрліва ўскрыквала і смяялася, і адзін з падлеткаў рассунуў ёй ногі, і яны пачалі злучацца — таропка, нібы жывёлы, а астатнія стаялі за кустамі і глядзелі, чакаючы сваёй чаргі, і чарга хутка рухалася, але тут іх, пэўна, убачылі з былой фралоўскай сядзібы, бо праз павалены плот прыбегла жанчына, з чужынцаў, і закрычала нешта зласлівае і незразумелае
шабарамазагара!
і замахала рукамі, а падлеткі пачалі разбягацца, хіхікаючы і брыдкасловячы, а дзяўчына таропка апранала джынсы і ўсё не магла трапіць нагой у калашыну, і жанчына крычала на яе
у-у, блядзь!
і ўдарыла яе ў бок і плюнула і зноў закрычала, мацюкаючыся
бляматахушаварот!
а падлеткі пазнікалі ў розных напрамках, і з былой фралоўскай сядзібы прыбегла яшчэ адна жанчына — гэта была пакаёўка чужынцаў Васіліна — і таксама закрычала — пагрозліва і жорстка
а-а, сцерва, маць тваю, наркотка, заб’ю!
і шпульнула ў дзяўчынку кавалкам цэглы, а потым схапіла высахлы дубец, замахнулася і ўдарыла некалькі разоў, і ўсё крычала
заразіш дзяцей — заб’ю, маць тваю, так і гэдак!
дзяўчына ўрэшце нацягнула на ногі джынсы, падхапілася з зямлі і, вяла мацюкаючыся і адмахваючыся рукамі, рушыла на вуліцу, там прысела на лаўку, але потым зноў вярнулася назад, быццам ёй не было куды ісці, а на сад, на падворак і на дом між тым павольна наступала ноч, у доме ўжо засвяціліся вокны, шум адтуль зноў узмацніўся