Читать «Дэжа вю: перавыбранае» онлайн - страница 2

Андрэй Хадановіч

З кнігі “Лісты з-пад коўдры” (2004)

Лісты з-пад коўдры праз акно месяцовы поўраз апускаецца па крывой я не бачу залез пад коўдру з галавой навісаюць словы хадульна расстаўляюць пасткі пасты а пад коўдрай цёпла і ўтульна і нястрашна пісаць лісты будзе рады палкоўнік маркес і астатнія пацаны асцярожна ступае накрас клышаногі й трохі п’яны не кампутарныя крамзолі а жывое рукі сляды хай баляць на пальцах мазолі не бяды бо нашто электронная пошта калі проста так не ў пару немавед пра што і навошта немавед каму гавару Калыханка для маладога літаратара Кукалка, каўшанка, хрызаліда, лялечны зародак вышыні! Досыць гідкіх фарбаў краявіду, іншага няхай грызе агіда! Супакойся, мілы, адпачні! Спі, дзіцятка, птушкі ўжо паснулі, зоры ў неба па ваду пайшлі. Кукавадла вусцішнай зязюлі, люлі-люлі, прыляцелі кулі… Стала ціха на усёй зямлі. Засынай, загорнуты ў анучы. Пасталееш хутка ў барацьбе. Спі, выратавальнік наш прыйдучы: у абладзе фюрэра і дучэ спадзяемся толькі на цябе! Некалі ў варожым наваколлі возьмешся з расою за кассё беларускай мовы, і ніколі не забудзеш, што вучыў у школе: геній у адказнасці за ўсё! Зведаеш, што значыць акавіта, і спазнаеш поспех у кабет; станеш апранацца самавіта, станеш выражацца сакавіта, станеш карыстацца з “алфавіта” і забудзеш слова “альфабэт”… Хрызаліда, кукалка, каўшанка, запарука крылаў матыльку, дурню – радасць, знаўцу – абяцанка, – слухай, як лунае калыханка на халодных крылах скразняку.